Галоўныя навіны
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў


Навіны на тэму: Клімаў

16.02.2008 А.Клімаў:"Першае – мне трэба адчуць сябе свабодным"

Сёньня а 6-й раніцы цягніком Калінкавічы-Менск дахаты ў Менск прыехаў былы палітвязень Андрэй Клімаў. На вакзале яго сустракалі маці, жонка, актывісты апазыцыі, сябры і журналісты.

13.12.2007 Т.Леановіч: Палітычны артыкул Андрэя шакуе турэмных наглядчыкаў

Жонка палізвязня Андрэя Клімава Таццяна Леановіч вярнулася з трохдзённага спаткання з мужам. Прапануем вашай увазе інтэрв'ю Таццяны з Еўрарадыё.

14.11.2007 Андрэю Клімаву вярнулі… сапсаваную ежу

Палітвязьню Андрэю Клімаву толькі зараз вярнулі харчы, якія ў яго адабралі яшчэ на пачатку кастрычніка, то бок, калі толькі прывезьлі ў Мазырскую калёнію. Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Юры Баранкоў.

24.10.2007 У палітвязьня Андрэя Клімава пагоршылася здароўе

Яму баліць сэрца, ён прастыў, у карантыне яму вельмі цяжка. У пакоі толькі два вязьні ня паляць, а ўсе астатнія паляць, дыхаць няма чым. Піша, што да канца ня верыў, што яго пасадзяць за такую рэч, як артыкул у інтэрнэце, і толькі цяпер ён гэта сапраўды ўсьвядоміў. Вось такія кароткія зьвесткі. Ён просіць усіх пісаць яму як мага болей, яму не хапае інфармацыі з волі.

11.10.2007 Андрэя Клімава адправілі ў мазырскую калонію строгага рэжыму

У мазырскую калонію строгага рэжыму адправілі палітвязня Андрэя Клімава. З пачатку красавіка да 10 кастрычніка ён знаходзіўся ў мінскім следчым ізалятары.

05.10.2007 Тацяна Леановіч лічыць трэці арышт яе мужа Андрэя Клімава самым цяжкім

Пасля сустрэчы з мужам Таццяна расказала Еўрарадыё пра спадзяванні на будучы Закон аб амністыі і пра тое, што зараз збірае цёплыя рэчы, якіх у Андрэя няма. А таксама пра тое, як надзея становіцца марай.

02.10.2007 Прысуд Андрэю Клімаву пакінулі бяз зьменаў

Сёньня Мінскі гарадзкі суд разгледзеў кассацыйную скаргу на пастанову Цэнтральнага райсуду сталіцы, згодна з якой па палітычна матываванай крымінальнай справе на два гады калоніі строгага рэжыму быў асуджаны палітык і публіцыст Андрэй Клімаў. Паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме. Зразумела. што вышэйшая інстанцыя не знайшла падставаў для адмены пакараньня, прысуд пакінулі бязь зьменаў.

28.09.2007 Касацыйны разгляд скаргі экс-дэпутата Андрэя Клімава адбудзецца 2-га кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе.

Аднак жонка палітвязьня не ўступае ў зносіны з журналістамі, бо лічыць, што гэтым абумоўлены праблемы Андрэя Клімава.

12.07.2007 Эстафета салідарнасьці з Андрэем Клімавым

16 ліпеня ў 18:00 у Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) адбудзецца акцыя Салідарнасьці з Андрэем Клімавым і іншымі палітычнымі вязьнямі нашае краіны. Беларусы выйдуць на цэнтральную плошчу сталіцы, каб патрабаваць ад уладаў неадкладнага вызваленьня людзей, што знаходзяцца ў няволі за свае палітычныя погляды.

rating all.by Яндекс цитирования