Навіны на тэму: праваабаронцы
10.03.2010 Эўрапарлямэнт – Менску: Зарэгіструйце СПБ, БХД і “Вясну”!
Палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту ўзгаднілі праект рэзалюцыі па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхваленая сёння апоўдні.
10.03.2010 Онлайн-канфэрэнцыя з Алесем Бяляцкім
У чацьвер 11 сакавіка а 12-ай гадзіне на Радыё “Свабода” адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім.
09.03.2010 Праваабаронцы “Вясны”: 2009 — год неспраўджаных спадзяваньняў
У 2009 годзе палітычных актывістаў радзей каралі арыштамі, затое часьцей зьбівалі і затрымлівалі. Праваабаронцы «Вясны» выдалі «Агляд-хроніку парушэньня правоў чалавека ў Беларусі».
09.03.2010 Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі
Заява праваабарончага цэнтру “Вясна”
01.03.2010 Валянцін Стэфановіч: “Праваабаронцы вітаюць удзел афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў працы Кангрэсу супраць смяротнага пакарання”
Напрыканцы лютага ў Жэневе адбыўся Чацвёрты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Больш за паўтары тысячы юрыстаў, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў з амаль 100 краін свету прынялі удзел у працы гэтага сусветнага форума.
23.02.2010 Алесь Бяляцкі: Практыка катаванняў, гвалту, непраўдзівых сфабрыкаваных паказаньняў з боку супрацоўнікаў міліцыі ўваходзіць у паўсядзённы ўжытак
Масавыя затрыманні і арышты прадстаўнікоў непрызнанага Саюза палякаў, нервовае стаўленне супрацоўнікаў міліцыі да працы журналістаў, суды і абвінавачванні ў хуліганстве грамадскіх і палітычных актывістаў маюць пад сабой канкрэтныя прычыны, якія ўлада спрабуе прыхаваць за дэмагагічнымі разважаннямі аб правах і свабодах чалавека. Гэтыя прычыны называе віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў інтэрвію з нашым карэспандэнтам.
22.02.2010 Клюб Маладога Праваабаронца-2: новае пакаленьне
МПГ «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клюб Маладога Праваабаронцы - 2»
19.02.2010 Праваабаронцы настойваюць на перамовах з сілавікамі
Кіраўнікам сілавых структур сёння накіраваны звароты з просьбай выказаць свае прапановы па фармаце, часе і месцы перамоваў і дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў гэтай працы.
18.02.2010 Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі заяўляюць аб ініцыяванні перамоваў з сілавымі структурамі Беларусі для абмену пазіцыямі адносна гвалтоўных дзеянняў у адносінах да ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў 8, 14 і 16 лютага, а таксама сітуацыі вакол “Саюза палякаў на Беларусі”.
12.02.2010 Альтэрнатыўны даклад праваабаронцаў
Беларускія праваабарончыя арганізацыі падрыхтавалі альтэрнатыўны дзяржаўнаму даклад пра стан з правамі чалавека ў Беларусі. Гэты дакумент ужо дасланы ў адпаведную структуру Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Рэспубліка Беларусь першы раз за апошнія дзесяць год рыхтуецца прадставіць у Савет па правах чалавека ААН універсальны перыядычны агляд выканання нашай краінай міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Цэлае дзесяцігоддзе такі даклад рыхтавалі выключна праваабаронцы.
12.02.2010 Правабаронца Тамара Чыкунова выказала занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі
Напачатку лютага Беларусь наведала вядомая ў свеце змагарка за адмену смяротнага пакарання ва Узбекістане праваабаронца Тамара Чыкунова. Пад час сустрэчы з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Тамара Чыкунова распавяла аб тых праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца пад час адстойвання права на жыццё для кожнага чалавека. Кіраўніца арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў” выказала таксама сваю занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі і паведаміла пра жаданне са свайго боку паспрыяць яго канчатковай адмене.
11.02.2010 Беларускаму дзяржаўнаму агляду падрыхтавана альтэрнатыва
Упершыню за 10 год Беларусь рыхтуецца прадставіць у Савет па правах чалавека ААН універсальны перыядычны агляд выканання рэспублікай міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека.
10.02.2010 Запрашаем на прэс-канферэнцыю
Праваабаронцы прэзентуюць даклад для працэдуры універсальнага перыядычнага агляду Беларусі ў межах Савета ААН па правах чалавека. Прэзентацыя даклада адбудзецца 11 лютага (чацвер) у 12.00 у офісе Беларускага Хельсінкскага Камітэта па адрасу вул. К. Лібкнехта, 68 – 1201.
02.02.2010 Праваабарончы цэнтр «Вясна» патрабуе неадкладнага вызвалення Івана Міхайлава і тэрміновага прыняцця парламентам Закона “Аб альтэрнатыўнай службе”
1 лютага 2010 года суд суд Мінскага р-на прыгаварыў Івана Міхайлава да трох месяцаў арышту за ўхіленне ад мерапрыемстваў, зваязаных з прызывам на вайсковую службу.
29.01.2010 Запрашэнне на прэс-канферэнцыю
1 лютага адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.





