Навіны на тэму: суды
17.03.2010 БАЖ у Вярхоўным Судзе
Сёння Вярхоўны суд пачаў разглядаць скаргу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Слуханні працягнуцца 18 сакавіка ў 11.00.
17.03.2010 Перамога інваліда
Інвалід з Гародні Сяргей Фешчанка часткова дамогся праз суд кампенсаваць свае маральныя і фізічныя пакуты, якія ён атрымаў у выніку падзення праз адсутнасць пандусаў на ганку будынку мясцовага ДАІ.
16.03.2010 Судовае паседжанне па скарзе БАЖ да Мінюста прызначаны на 17 сакавіка
Вярхоўны суд пачне разглядаць скаргу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджанне Міністэрства юстыцыі 17 сакавіка ў 10.00.
16.03.2010 Сяргей Каваленка падаў у суд на міліцыянтаў
Віцебскі актывіст, супраць якога распачалі крымінальную справу за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой ёлцы, патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці тых, хто яго затрымліваў.
16.03.2010 Амбасаду Польшчы ў Беларусі пазбавілі маёмасці
Суд Валожынскага раёна адмовіўся разглядаць пазоў амбасады Польшчы ў Беларусі аб вяртанні яе маёмасці, што знаходзіцца ў Доме польскім у пасёлку Івянец.
12.03.2010 Адменены прысуд у справе яшчэ аднаго “ўхіліста”
Гомельскі абласны суд адмяніў рашэньне гарадзкога суду ў справе Яўгена Якавенкі. Хлопца пакаралі арыштам, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад службы ў войску. Ваенкамат спаслаўся на тое, што хлопец праігнараваў яго распараджэньне.
12.03.2010 Прызначаны суд у справе Тацяны Шапуцькі
Судовае паседжаньне ў справе Тацяны Шапуцькі супраць адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту прызначана на 19 сакавіка.
11.03.2010 Штрафы за пікет ля амбасады Літвы ў Менску
Моладзевыя актывісты, затрыманыя за акцыю пратэсту 10 сакавіка ля будынка амбасады Літвы ў Менску, пакараныя штрафамі. Судовыя працэсы па адміністратыўных справах Максіма Вінярскага, Паліны Кур’яновіч і Паліны Дзякавай прайшлі 11 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну. Ноч да суду яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул.Акрэсціна.
11.03.2010 Суд па скарзе заснавальніка газеты «Наш дом» да Міністэрства інфармацыі пачнецца 23 сакавіка.
Такую дату прызначыла сёння суддзя Вышэйшага Гаспадарчага Суда на папярэдняй сустрэчы бакоў. І заснавальнік (прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Витебский корунд»), і Мінінфармацыі засталіся кожны пры сваім меркаванні.
11.03.2010 Альтэрнатыўная служба не за гарамі?
Як паведаміла “Радыё Свабода”, “…крымінальную справу супраць верніка “Сьведкі Яговы” Зьмітра Смыка за так званае ўхіленьне ад вайсковай службы Гомельскі абласны суд будзе разглядаць наноў. Па скарзе спадара Смыка Вярхоўны суд вынес пратэст на пакараньне штрафам у памеры 100 базавых велічыняў (3,5 мільёна рублёў). Пра гэта паведаміў сам Зьміцер, які атрымаў адказ з вышэйшай судовай інстанцыі.
10.03.2010 Івана Міхайлава вызвалілі з Жодзінскага СІЗА
9 сакавіка адміністрацыя Жодзінскага СІЗА адмовілася вызваліць Івана Міхайлава на падставе таго, што сваякі прывезлі ў Жодзіна толькі выпіску з судовай пастановы аб змяненьні меры стрыманьня, а не завераную копію пастановы. Гэтую пастанову перадалі у Жодзіна толькі сёньня і зараз бацькі вязуць яго дамоў.
10.03.2010 СПБ ізноў у судах
11 сакавіка а 14 гадзіне ў судзе Мінскай вобласці (вул. Свердлава 3) адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне Валожынскага суда, паводле якога кіраўнічка івянецкага Дому Польскага, Тарэса Собаль, павінна вызваліць памяшканне.
03.03.2010 Заснавальнік двух віцебскіх выданняў будзе судзіцца з дзяржаўнымі органамі
Прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства (ПУГП) «Витебский корунд», якое выступае заснавальнікам недзяржаўных газет «Витебский курьер» (зарэгістравана ў Расіі) і «Наш дом» (пакуль не зарэгістравана), у хуткім часе апынецца ў двух судах.
01.03.2010 Таццяна Шапуцька падала ў суд на рэктарат Белдзяржуніверсітэта
Маладафронтаўка абскарджвае сваё адлічэнне, якое лічыць незаконным. Як паведаміла Тацяна ў інтэрв'ю Еўрарадыё, скаргу яна даслала 28 лютага ў Маскоўскі раённы суд сталіцы. Адказчыкам па справе выступае рэктарат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
26.02.2010 Царкву «Новае жыццё» аштрафавалі амаль на 100 тысячаў даляраў
Суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Шылько вынесла прысуд пратэстанцкай царкве «Новае жыццё» па пазове камітэта аховы прыроды Менгарвыканкама.






