Навіны на тэму: рэгістрацыя
10.03.2010 Эўрапарлямэнт – Менску: Зарэгіструйце СПБ, БХД і “Вясну”!
Палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту ўзгаднілі праект рэзалюцыі па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхваленая сёння апоўдні.
05.03.2010 Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная
Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне Гродненскага абласнога суда адносна нерэгістрацыі слонімскай арганізацыі “Залаты леў”. Касацыйную скаргу культурна-асветніцкага аб’яднання 4 сакавіка разглядзела калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда пад старшынствам суддзі Валерыя Самалюка.
01.03.2010 "Малады фронт" чарговы раз падаў у Мінюст дакумэнты на рэгістрацыю
28 лютага ў Міністэрства юстыцыі Беларусі былі пададзены дакумэнты на рэгістрацыю грамадзкага аб'яднаньня "Малады фронт". Дакумэнты, ня гледзячы на выходныя, прынялі.
15.02.2010 БХД супраць Мінюста
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашае журналістаў і ўсіх неабыякавых людзей 16 лютага на суд “БХД супраць Міністэрства юстыцыі Беларусі”. Паседжанне адбудзецца ў Вярхоўным судзе, пачатак у 10.00. БХД плануе прадставіць сведкаў, якія распавядуць, як і хто прымушаў іх адмаўляцца ад сваіх подпісаў пад дакументамі аб заснаванні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
14.01.2010 Асамблея падала дакумэнты на рэгістрацыю
Заснавальнікі Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА” 14 студзеня падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Мінюст. Трэцяя па ліку спроба легалізацыі Асамблеі праходзіць ва ўмовах невялічка фінансавай палёгкі. Цяпер за рэгістрацыю грамадзкім аб’яднаньням трэба плаціць менш.
12.01.2010 Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала рух "Маладая Беларусь"
Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала рух "Маладая Беларусь". Пра гэта паведаміў адзін з лідэраў аргкамітэта па стварэнні руху Дзмітрый Каспяровіч.
06.01.2010 «Магілёўскі час» не зарэгістравалі трэці раз
Міністэрства інфармацыі трэцім разам адмовіла недзяржаўнай газеце «Магілёўскі час» у рэгістрацыі. Гэтым разам чыноўнікі, паводле дырэктаркі ТАА Ганны Ільіной, выявілі, што памяшканне, у якім знаходзіцца юрыдычны адрас выдання, не адпавядае патрабаванням заканадаўства.
05.01.2010 Менгарвыканкам адмаўляе "Маладому Фронту" ў памяшканьні для Устаноўчага Зьезду
Кіраўніцтва Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Еханэса Раў (ІВВ) не атрымала дазвол Менгарвыканкама на здачу памяшканьня ў арэнду для правядзеньня Ўстаноўчага Зьезду "Маладога Фронту".
18.12.2009 Асамблеі НДА: яшчэ адна спроба легалізавацца
18 сьнежня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА”. Паўторны ў гэтым годзе. Першая спроба легалізаваць Асамблею НДА скончылася няўдачай.
15.12.2009 Яшчэ адна незарэгістраваная партыя
Вярхоўны суд Беларусі сёньня не задаволіў скаргу аргкамітэту ў справе стварэньня Беларускай партыі працоўных. Стваральнікі партыі спрабавалі абскардзіць дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася гэту партыю зарэгістраваць. Пасьля трох дзён слуханьняў суд палічыў, што міністэрства не парушыла заканадаўства.
10.12.2009 БХД зноў адмовілі ў рэгістрацыі
9 снежня Міністэрства юстыцыі прыняла рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
09.12.2009 Разгляд скаргі заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” перанесены
Сёньня ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася скарга сузаснавальнікаў праваабарончага грамадскага аб’яднаньня “Берасцейская вясна” да галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкама, які ў пяты раз адмовіў праваабаронцам у рэгістрацыі аб’яднаньня.
20.11.2009 “Магілёўскі Час” зноў не зарэгістравалі
Міністэрства інфармацыі вярнула таварыству з абмежаванай адказнасьцю “Магілёўскі Час” пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю газэты. Паводле чыноўнікаў, у пакеце адсутнічала копія дамовы заснавальніка зь юрыдычнай асобай, на якую ўскладаліся функцыі рэдакцыі газэты. Гэта сталася прычынай вяртаньня дакумэнтаў.
16.11.2009 Культурна-асьветніцкаму грамадзкаму аб’яднаньню “Залаты Леў” адмовілі ў рэгістрацыі па абсурдных прычынах
Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама вырашыла адмовіць у рэгістрацыі слонімскаму аб’яднаньню “Залаты леў”. Асноўная падстава адмовы - неадпаведнасьць заканадаўству асобных палажэньняў статута аб’яднаньня, у тым ліку датычных парадку ўнясеньня зьменаў у статут і парадку абскарджаньня рашэньняў органаў аб’яднаньня, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.
12.11.2009 Недзяржаўную грамадска-палітычную газету «Прэфект плюс» не зарэгістравалі
Міністэрства інфармацыі не зарэгістравала яшчэ адну недзяржаўную газету грамадска-палітычнай тэматыкі — як мінімум шостую па ліку за апошнія тры месяцы. 10 лістапада заснавальнік рэгіянальнай газеты «Прэфект плюс» (г. Глыбокае, Віцебская вобласць) атрымаў назад дакументы, накіраваныя 7 кастрычніка ў міністэрства для дзяржаўнай рэгістрацыі.






