Навіны на тэму: салідарнасьць
14.07.2008 Віктар Івашкевіч: "50 амапаўцаў і 50 дэмакратычных актывістаў ішлі па вуліцах пад сьцягам Эўразьвязу"
Удзельнікаў акцыі ў падтрымку арыштаваных пасьля выбуху 3 ліпеня дэмакратычных актывістаў давялі ў ачапленьні да вуліцы Багдановіча. Затым міліцыянты прапанавалі ўсім разысьціся ў розныя бакі.
12.05.2008 Пачаўся збор подпісаў у абарону “Газэты Слонімскай”
Ужо некалькі месяцаў “Газета Слонімская” знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця. Рэдакцыі адмовілі ў працягу дамовы арэнды без тлумачэньня прычыны, а спробы знайсьці памяшканьне нават у прыватных уласьнікаў не даюць ніякага выніку.
18.04.2008 Студэнты зьбіраюць подпісы ў абарону Людвісі Атакулавай
Болей за 100 подпісаў за некалькі гадзін сабралі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсітэта ў абарону актывісткі Маладога Фронту Людвісі Атакулавай, якой пагражае незаконнае выключэньне з 3-га курсу “Вышэйшай школы турызму” за актыўную палітычную дзейнасьць.
21.03.2008 30 сакавіка Варшава загаворыць па-беларуску!
30 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. У канцэрце прымуць удзел як беларускія, так і польскія зоркі року і поп-музыкі, якія выканаюць вядомыя ў сваіх краінах хіты ў новых, двухмоўных аранжыроўках.
28.02.2008 У Польшчы, Францыі і Галяндыі сёньня пройдзе акцыя за вызваленьне Казуліна
Ідэя належыць ініцыятыве Wolna Białoruś i Amnesty International. Сёньня ў гарадох гэтых краінаў будзе наладжаны подпіс адкрытага ліста да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць Аляксандра Казуліна.
30.01.2008 Салігорск: прадпрымальнікі вышлі на плошчу
Сёньня ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду.
18.10.2007 Дэмакратычныя актывісты выходзяць на волю
Сёньня ў Менску са спецпрыёмніка-размеркавальніка па вул. Акрэсьціна выйдуць дэмакратычныя актывісты, затрыманыя напярэдадні Еўрапейскага Маршу
04.09.2007 Дэманстрацыя у падтрымку маладых актывістаў на Беларусі
8 верасня Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі праводзіць дэманстрацыю у падтрымку маладых актывістаў на Беларусі, якіх антыбеларускі рэжым імкнецца незаконна асудзіць і пазбавіць волі.
29.08.2007 Адміністрацыя сайта САЛІГОРСК.org выказвае салідарнасьць з Іванам Шыла
Сайт САЛІГОРСК.org выказвае сваю салідарнасьць зь лідэрам салігорскіх маладафронтаўцаў Іванам Шыла супраць якога вылучана абвінавачаньне па артыкуле 193-1 КК РБ, які прадугледжвае пазбаўленьне волі тэрмінам на два гады за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, то бок ад імя Маладога Фронту.











