Навіны на тэму: ператрус
01.09.2010 Дзяржкантроль і КДБ ладзяць ператрус у офісе Вардамацкага
Супрацоўнікі спецслужбаў капіююць інфармацыю з камп'ютараў сацыялагічнай лабараторыі "Новак". На пэўны час была затрыманая фатограф Юлія Дарашкевіч.
27.08.2010 Допыты актывістаў у Брэсце
У Брэсце следчая брыгада з Мінска 26 жніўня распачала допыты па справах травеньскіх ператрусаў.
07.07.2010 Суд адмовіўся разглядаць пазоў палітыка да міліцыі
Старшыня Цэнтральнага суду Гомелю Рыгор Дзьмітрэнка вярнуў без разгляду грамадзкаму актывісту й палітыку Юр’ю Варонежцаву ягоны пазоў да ўправы дазнаньня УУС Гомельскага аблвыканкаму.
28.06.2010 Панядзелак пачаўся з ператрусаў
Як паведамляе “Наша ніва”, супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёна Менску правялі ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андруся Крэчкі
22.06.2010 На скаргу ў Генеральную пракуратуру адказаў той, на каго скардзіліся
Сябра ГА «БАЖ» з Гомеля Юрый Варонежцаў даслаў паўторную скаргу Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Рыгору Васілевічу.
19.05.2010 Камп’ютэры Марыны Коктыш і Наталлі Радзінай цяпер – рэчавыя доказы
Ні журналістцы «Хартыі-97» Наталлі Радзінай, ні шэф-рэдкатарцы «Народнай волі» Святлане Калінкінай, ні намесніцы галоўнага рэдактара «НВ» Марыне Коктыш пакуль не аддалі забранай у іх аргтэхнікі.
19.05.2010 Вялікі ператрус працягваецца: дзень другі (абнаўляецца)
11-55. Рэчыца: У памяшканьні, якое належыць рэчыцкаму праваабаронцу Валерыю Пуціцкаму, а таксама на яго кватэры сёньня адбываюцца ператрусы.
19.05.2010 Затрыманьні і ператрусы ў Рэчыцы
18 траўня ўвечары, у доме, дзе жыве актывіст кампаніі "Гавары праўду" Алег Шабетнік адбыўся ператрус. Ператрус рабілі маёр крымінальнага вышуку Глушакоў К. І , лейтэнант Пражывальскі Д.А , а таксама курсант Буякевіч У.І.
19.05.2010 “Гавары праўду” правядзе прэс-канферэнцыю
Учора супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў адначасова правявялі ў розных гарадах Беларусі больш за 40 ператрусаў у офісах грамадскіх абяднаньняў, партый, незалежных прафаюзаў і кватэрах актывістаў, якія падтрымлівалі грамадзянскую кампанію Уладзіміра Някляева “Гавары праўду”. Пад час ператрусаў канфіскоўвалася капмутарная і оргтэхніка, літаратура, грошы. Дапытана некалькі дзесяткаў чалавек.
18.05.2010 У Бабруйску на працягу 5 гадзінаў праводзіўся ператрус у Алены Мядзведзевай, актывісткі прадпрымальніцкага руху
На момант прыезду міліцыянтаў у хаце знаходзілася толькі дзяўчынка 9 гадоў. Пад пагрозай таго, што, калі яна не адчыніць дзьверы, іх узламаюць, дзяўчынка спужалася і адчыніла. Невядомыя людзі быді ў цывільным, яны забралі ўсе дакументы, газеты, улёткі, два дзіцячых кампутара, 500 даляраў, узламалі шафу. Ператрус праводзіўся ў адсутнасьць бацькоў, былі запрошаныя толькі панятыя і псіхолаг са школы. У выніку канфіскавалі больш за сто найменьняў.
18.05.2010 У Горадні ў грамадзка-палітычных актывістаў канфіскавалі ўсё
Па зьвестках рэгіянальных праваабаронцаў, у сябры Рады абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч і актывіста партыі Дзьмітрыя Бандарчука завершыліся ператрусы, у выніку якіх канфіскаваная ўся кампутарная тэхніка і іншыя рэчы.
18.05.2010 Андрэй Бастунец: «Выкарыстанне крымінальнага артыкулу пра зман спажыўцоў – нонсенс»
«Гэта проста нонсенс — выкарыстоўваць гэты артыкул як падставу для правядзення ператрусаў, — лічыць намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец.
18.05.2010 У выніку ператрусу ў Толчына канфіскаваная кампутарная тэхніка і літаратура
Толькі што скончыўся ператрус па месцы жыхарства старшыні Гомельскай гарадской арганізацыі АГП Андрэя Толчына. Са слоў палітыка, падчас ператрусу былі канфіскаваныя два сістэмныя блокі кампутараў, два сканэра, два мабільных тэлефона, кампак-дыскі, флэшка, прынтар. Таксама канфіскаваны партыйная літаратура і фотаздымкі з асабістага альбому.
18.05.2010 Валянцін Стэфановіч: Гэта маштабная акцыя, непасрэдна зьвязаная с пачаткам прэзідэнцкай кампаніі
Па ўсёй краіне праводзяцца вобшукі ў офісах дэмакратычных актывістаў грамадзянскай ініцыятывы "Гавары праўду". Сітуацыю каментуе юрыст і правабаронца Валянцін Стэфановіч.
18.05.2010 Брутальная акцыя спецслужбаў: дзесяткі ператрусаў па ўсёй краіне (дапаўняецца)
Ператрусы ў актывістаў кампаніі “Гавары праўду”, якія праходзяць зараз у многіх гарадах Беларусі санкцыянаваныя пракуратурай Ленінскага раёна Менска. Кароткім радком:








