Навіны на тэму: дэмакратычны актывіст
10.03.2010 Затрыманы Іван Шыла ўжо на волі
Як паведаміла жж-карыстальніца zmagarka, Івана спынілі чатыры міліцыянты, нібыта для высвятлення асобы, а затым абвінавацілі ў вывешваньні расцяжкі.
09.03.2010 Андрусь Кашэўскі абвесціў галадоўку
Беспадстаўна арыштаваны і асуджаны на 15 сутак сябра БХД Андрусь Кашэўскі, які адбывае пакаранне ў ізалятары-размеркавальніку на Акрэсціна, абвесціў галадоўку.
04.03.2010 Актывіста БХД Андруся Кашэўскага “закрылі” на 15 сутак
Тым самым улады пазбавілі магчымасці патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі своечасова здаць подпісы ў выбаркам дзеля рэгістрацыі.
04.03.2010 Тры тамы крымінальнай справы Сяргея Каваленкі
3 сакавіка ва Ўправе папярэдняга расьсьледаваньня абласной міліцыі Сяргею Каваленку паведамілі, што сьледзтва па ягонай справе скончана, і цягам месяца ён можа знаёміцца з усімі матэрыяламі.
03.03.2010 Каспяровіча выклікалі ў падатковую
2 сакавіка актывіст апазыцыі Зьміцер Касьпяровіч быў апытаны ў падатковай інспэкцыі Заводзкага раёну Менску. Касьпяровіча выклікалі позвай з арыгінальнай фармулёўкай — у сувязі зь «неаднаразовым перасячэньнем беларуска-літоўскай мяжы ў 2008 годзе».
26.02.2010 Дзе знаходзіцца Франак Вячорка, пакуль невядома
Бацькі былога старшыні Моладзі БНФ Франка Вячоркі працягваюць пошукі сына. Ім стала вядома, што ўначы Франак быў вывезены з вайсковай часткі ў Мазыры, дзе ён праходзіць службу.
19.02.2010 Сурган асуджаны на паўгода турмы
Кастрычніцкі суд Віцебску Алег Сурган асуджаны на шэсьць месяцаў арышту і да 2,5 мільёна рублёў кампэнсацыі, якія ён мусіць сплаціць нібыта пацярпеламу міліцыянту Сяргею Дудкевічу. Тэрмін адбываньня лічыцца з 27 студзеня, калі Сурган быў затрыманы.
18.02.2010 У Віцебску зноў затрымалі Барыса Хамайду
18 лютага ў Віцебску быў затрыманы міліцыяй больш чым на дзве гадзіны актывіст КХП БНФ Барыс Хамайда за распаўсюджванне партыйнага часопіса «Беларускія ведамасці».
18.02.2010 Франак Вячорка пакараны гауптвахтай
Былы кіраўнік “Моладзі БНФ” Франак Вячорка, які зараз знаходзіцца ў войску, выказаў намер вылучацца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Мазырскага раённага савету. Па словах старшыні Моладзі БНФ Андруся Крэчкі, пададзены дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Франак Вячорка ня можа быць вылучаны ад Партыі БНФ, бо паводле заканадаўства ў часе службы лічыцца беспартыйным. Ініцыятыўная група ў выпадку рэгістрацыі будзе зьбіраць за яго подпісы на тэрыторыі 25-й Станцыйнай акругі па выбарах у Мазырскі раённы савет.
15.02.2010 Лябедзьку трымаюць у пастарунку
Кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку ў 17.30 яшчэ трымалі ў Валожынскім РАУС. Ён быў затрыманы ў 10.30 раніцы перад пачаткам суду над Тэрэсай Собаль, івянецкай дзяячкай не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі.
10.02.2010 Суд над Алегам Сурганам
Суд па справе Алега Сургана працягнецца сёння ў 10 гадзін раніцы.
04.02.2010 Беларуса вызвалілі на патрабаваньне страсбурскага суду
У Крыме пасьля працяглага знаходжаньня ў сімфэропальскім сьледчым ізалятары вызвалілі 29-гадовага моладзевага актывіста і рок-музыку Ігара Коктыша, якога абвінавачвалі ў Беларусі ў цяжкім крымінальным злачынстве. Коктыш больш за два з паловай гады ў зьняволеньні чакаў экстрадыцыі ў Беларусь.
03.02.2010 Крымінальная справа Юрыя Казака будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі
Крымінальная справа Наваградскага актывіста БХД Юрыя Казака 18 лютага будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі ў памяшканні Гарадзенскага абласнога суду. Гэта сталася адказам на касацыйную скаргу адваката Казака Паўла Сапелкі, дасланую ў Судовую калегію па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суду 20 студзеня.
01.02.2010 Суд над Алегам Сурганам перанеслі на 9 лютага
У Віцебску 1 лютага пачаўся судовы працэс супраць сябра аргкамітэту партыі БХД і «Маладой Беларусі» Алега Сургана.
29.01.2010 Прызначаны суд па крымінальнай справе Алега Сургана
Віцебскага дэмакратычнага актывіста вінавацяць у супраціве міліцыянтам падчас затрыманьня за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу. Ад учора ён знаходзіцца ў СІЗА №2 Віцебска.






