Навіны на тэму: БРСМ
15.09.2008 БРСМ прапануе выбарцам кідацца бульбай
Акцыі накшталт "Пойди на выборы вместе с нами", "Приведи на выборы друзей" і нават "Убей в себе овощ" пройдуць на Віцебшчыне.
11.09.2008 БРСМ заплаціць актыўным выбаршчыкам квіткамі на дыскатэку
Да рэалізацыі рэспубліканскага марафону “Моладзь і выбары – формула адказнасці” прыступілі беларускія БРСМаўцы. Пакуль апазіцыйная моладзь ладзіць флэш-мобы і распаўсюджвае налепкі ды ўлёткі з заклікамі байкатаваць выбары, праўладная грамадская арганізацыя запланавала зрабіць усё, каб моладзь ішла на выбары гуртам.
05.06.2008 У Гродне пачалі продаж марозіва “Маладзёвае БРСМ”
Марозіва “Маладзёвае БРСМ” з’явілася днямі ў продажы ў гастраноме “Маскоўскі”.
11.02.2008 Разнарадка БРСМ: вы мусіце прызнацца ў каханьні да Лідзіі Ярмошынай!
У рамках акцыі да Дня Сьвятога Валянціна, якую праводзіць БРСМ, сябрам арганізацыі дасланы спіс "вядомых дзеячаў", каму трэба прызнацца ў каханьні.
10.01.2008 БРСМаўcкі аўтобус вязе на могілкі
Гарадзенскі аўтобус па маршруце №13 «Аўтавакзал — Могiлкi Аўльс» аздобілі сымболікай арганізацыі і лёзунгамі «У будучыню з намі!»
18.12.2007 У кожнай мінскай установе павінна быць створана ячэйка БРСМ
Еўрарадыё здабыла цікавы ліст, які рассылае БРСМ па мінскіх прадпрыемствах. У лісце напісана, што па даручэнні прэзідэнта і рашэнні Мінгарвыканкаму ў кожным сталічным прадпрыемстве мусіць быць створана ячэйка БРСМ. Тэрмін – да Новага года. Подпіс – в.а. першага сакратара Фрунзенскага РК ГА БРСМ Вольга Баяровіч. У лісце нават узор заявы для ўступлення і ведамасці па членскіх унёсках.
10.10.2007 Новая акцыя Б?СМ у Смалявічах
Сакратары мясцовых суполак прапаноўваюць напаўнагадовым сябрам сваёй арганізацыі (асабліва школьнікам) зрываць у горадзе налепкі і сінія стужкі, прысьвечаныя Еўрапейскаму Маршу 14 кастрычніка. Таго, хто прынясе больш за астатніх, чакае ўзнагарода - квіток, дазваляючы адзін месяц бясплатна хадзіць на дыскатэку!








