Навіны на тэму: апазіцыя
03.06.2008 Аб'яднаныя дэмсілы сфармавалі спіс для акруговых выбарчых камісій
Аб'яднаныя дэкратычныя сілы сфармавалі спіс асобаў, якіх яны прануюць уключыць у акруговыя выбарчыя камісіі. У яго ўвайшлі такія вядомыя дзеячы, як спікеры Вярхоўнага Савета Станіславаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, былыя міністры Аляксандр Сасноў і Павел Казлоўскі, а таксама былыя дэпутаты, старшыні гарсаветаў і г.д.
26.03.2008 Галоўныя міліцыянер Менска падсумоўвае Дзень Волі
Па інфармацыі начальніка Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Анатоля Куляшова “падчас разгону акцыі ў Дзень Волі міліцыя затрымала 88 чалавек. 13 непаўналетніх грамадзян былі перададзеныя бацькам, 2 адпушчаныя без складання пратаколаў. У дачыненні астатніх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - парушэнне парадку арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў. Сёння яны будуць дастаўленыя ў раённыя суды. "Пацярпелі два супрацоўнікі міліцыі. Абодва знаходзяцца ў лякарні. У аднаго з іх пашкоджанае калена", - распавёў Анатоль Куляшоў для БЕЛТА.
25.03.2008 Яшчэ двое затрыманых у Віцебску
На Плошчы Свабоды ў Віцебску некалькі хвілінаў таму затрыманы актывісты мясцовай арганізацыі АГП Алесь Пазняк і Ян Таўпыга. Актывісты стаялі на плошчы з разгорнутым нацыянальным сьцягам, калі на іх накінулася некалькі пераапранутых міліцыянтаў і супрацоўнікі ДАІ. Зараз затрыманых актывістаў адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска.
23.03.2008 У Серабранцы затрыманыя жанчыны за распаўсюд незалежнай інфармацыі
22 сакавіка, Менск. Прыблізна ў 20 гадзін у Серабранцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзьвюх жанчын, калі тыя распаўсюджвалі незалежнае выданьне "Вольная Серабранака". У газэце сярод іншых зьмяшчаюцца матэрыялы пра агульнанацыянальныя акцыі - дыктоўку і шэсьце 25 Сакавіка.
21.03.2008 Заяўнікам акцыі паабяцалі, што 25 сакавіка ўсе яны будуць на Акрэсціна
Заяўнікам акцыі з нагоды святкавання Дня Волі не дазволі сабрацца ў азначаным месцы, адправіўшы іх па традыцыі на Бангалор. Да таго ж у Мінгарвыканкаме папярэдзілі, што ў выпадку непадпарадкавання арганізатары мерапрыемства акажуцца ў спецразмеркавальніку на Акрэсціна
15.03.2008 У Менску затрыманы грамадскі актывіст Зміцер Касперовіч
15 сакавіка ў Менску затрыманы прадстаўнік аргкамітэта па стварэньні Беларускага камітэта ў абарону правоў зьняволеных "Над бар'ерам" Зміцер Касперовіч. Як паведаміў БелаПАН,яго калега Цімафей Дранчук, Касперовіча спынілі супрацоўнікі ДАІ, калі ён знаходзіцца за рулём свайго аўтамабіля, прыкладна ў 12 гадзін у раёне станцыі метро "Акадэмія навук".
31.01.2008 "Human Rights Watch" пра сытуацыю ў Беларусі
"Беларускія ўлады зрабілі амаль немагчымай дзейнасьць палітычнай апазыцыі". Такая выснова ўтрымліваецца ў штогадовай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Human Rights
21.01.2008 У Магілёве шэраг актывістаў атрымалі позвы ў міліцыю
Напярэдадні акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што мае 21 студзеня адбыцца ў Магілёве, шэраг магілёўскіх грамадзкіх актывістаў атрымалі позвы, згодна зь якімі яны мусяць уранку 21-га студзеня зьявіцца ў раённыя аддзяленьні міліцыі гораду. Як паведамілі мясцовыя праваабаронцы, позвы атрымалі:
04.12.2007 Кандаліза Райс сустрэлася з дэлегацыяй беларускай апазыцыі
У часе сустрэчы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што Вашынгтон падтрымлівае дэмакратычны рух у Беларусі. З візытам у Вашынгтоне знаходзіцца дэлегацыя ў складзе сямі чалавек. Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Зьміцер Хведарук і Эніра Браніцкая наведваюць ЗША. Візыт у Амэрыку арганізавала Хэльсынская камісія Кангрэсу ЗША.









