Навіны на тэму: псіхіятрыя
12.03.2008 Вызваленага ад крымінальнай адказнасьці Аляксандра Крутога гвалтоўна накіравалі ў псіхіятрычную лякарню
3 сакавіка Аляксандр Круты выправіўся ў нясвіжскую паліклініку, каб стаць на ўлік. Аднак тут яго перастрэлі супрацоўнікі міліцыі і ў той жа дзень прымусова адвезлі ў Рэспубліканскую псіхіятрычную клініку ў Навінках.
19.02.2008 Аляксандр Круты сёньня можа пакінуць сьцены Жодзінскага СІЗА
Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда адмяніла пастанову суда Нясвіжскага раёна па абвінавачваньню Аляксандра Крутога ў публічнай абразе прэзідэнта Беларусі і адмяніла вытворчасьць па ягонай справе.
15.02.2008 Умовы ўтрыманьня Аляксандра Крутога ў Жодзінскім СІЗА зьяўляюцца катаваньнямі
Тры тыдні ў Жодзінскім СІЗА пазапраўна знаходзіцца вызвалены судом ад крымінальнай адказнасьыці Аляксандр Круты. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, умовы, створаныя для Аляксандра Крутога ў Жодзіна, зьяўляюцца катаваньнямі над асобай. Увесь гэты час ён утрымліваецца ў камеры-адзіночцы для асобаў, асуджаных пажыцьцёва. Вязьню забараняюць чытаць газеты, карыстацца літаратурай, нават падручнік ангельскай мовы, які прывезьлі сваякі, не дазволілі перадаць у камеру. Скарочаная на поўгадзіны працягласьць штодзённых прагулак. Усе тры тыдні пад час штодзённых аглядаў, да яго не заходзіць ні начальнік СІЗА, ні іншыя адказныя асобы.
31.01.2008 Вызвалены ад пакараньня Аляксандр Круты безпадстаўна знаходзіцца ў Жлобінскім СІЗА
24 студзеня суд Нясвіжскага раёна прызнаў Аляксандра Крутога віноўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 368 КК РБ - публічная абраза прэзідэнта краіны. Аднак у сувязі з тым, што дзеяньні асуджанага не нясуць вялікай пагрозы для грамадзтва, Аляксандр Круты вызвалены ад пакараньня, а крымінальная справа спыненая. Паколькі падчас сьледства ў дачыненьні да абвінавачанага праводзілася судова-медыцынская экспертыза, якая ўстанавіла, што Аляксандр Круты хворы на паранаідальную шызафрэнію, суд пастанавіў прымяніць прымусовыя меры бяспекі і лячэньня ў псіхіятрычнай бальніцы са звычайным назіраньнем.
24.01.2008 Суд прызнаў Аляксандра Крутога віноўным і накіраваў яго на лячэньне
У Нясьвіжскім судзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Крутога. Ён прызнаны віноўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 368 КК РБ - публічная абраза прэзідэнта краіны. У сувязі з тым, што дзеяньні асуджанага не нясуць вялікай пагрозы для грамадзтва, Аляксандр Круты вызвалены ад пакараньня, а крымінальная справа спыненая. Паколькі падчас сьледства ў дачыненьні да абвінавачанага праводзілася судова-медыцынская экспертыза, якая ўстанавіла, што Аляксандр Круты хворы на паранаідальную шызафрэнію, матэрыялы накіраваныя ў медустанову з мэтай правядзеньня стацыянарнага лячэньня ва ўмовах звычайнага рэжыму.
23.01.2008 Суд над Аляксандрам Крутым: “Псіхіятрыя ў якасьці зброі супраць палітычных апанентаў”
Сёньня ў Нясьвіжы ў 16-00 будзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Крутога. Ён абвінавачваецца ў публічнай абразе прэзідэнта яшчэ ў траўні 2003 года (артыкул 368 Крымінальнага Кодэксу РБ). Адвакатам на судзе выступае Марыяна Сямешка. Гэты працэс атрымаў шырокі грамадскі рэзананс, паколькі пад час сьледства ў дачыненьні да Крутога праводзілася судова-медыцынская экспертыза, якая ўстанавіла, што А. Круты хворы на паранаідальную шызафрэнію. Вось як ацэньвае ганебную практыку выкарыстаньня карнай псіхіятрыі віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі: “Мы, праваабаронцы, глыбока занепакоены тым фактам, што псіхіятрыя ў Беларусі ўсё часьцей і часьцей выкарыстоўваецца ў якасьці зброі супраць палітычных апанентаў улады. Гэтая форма ўціску на дэсідэнтаў была шырока распаўсюджаная ў Савецкім Саюзе. За 2007 год мы адзначылі некалькі выпадкаў ужываньня псіхіятрыі як сродка пакараньня ці ўціску на грамадзкіх і палітычных актывістаў.
10.12.2007 Валерый Міснікаў – ахвяра карнай псіхіятрыі
З 16 лістапада у Браслаўскай абласной псіхіятрычнай лякарні "Слабодка" ўтрымліваецца Валерый Міснікаў, былы выкладчык гісторыі і права з Віцебску. Праваабаронца, які сам сябе называў “грамадскім пракурорам”, неаднаразова падвяргаўся судовым перасьледам за сваю актыўную грамадскую дзейнасьць.










