Навіны на тэму: сімволіка
18.06.2008 Сьцяг не прызналі
Міністэрства культуры адхіліла прапанову Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры аб наданні бел‑чырвона‑беламу сцягу статусу гісторыка‑культурнай каштоўнасці. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня таварыства Антон Астаповіч.
10.06.2008 Суд за сьцяг на "Бітлз-фэсьце": пратакол дапрацуюць
Учора ў Лагойскім судзе на перапрацоўку накіравалі адміністрацыйны пратакол супраць Віталя Ізотава. 8 чэрвеня яго затрымалі спэцназаўцы за бел-чырвона-белы сьцяг на "Бітлз-фэсьце".
09.06.2008 Суд у Лагойску пасьля Бітлз Фэста
Сёньня ў Лагойску адбудзецца суд над Віталем Ізотавым, якога затрымалі за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі на Бітлз Фэсьце 7 чэрвеня.
05.06.2008 За хвіліну трыманьня бел-чырвона-белага сьцягу - 470 тысяч рублёў
Ленінскі раённы суд Гародні прызнаў гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава і старшыню абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна віноўнымі ў парушэньні арт. 23.34 КаАП ("Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў") і прысудзіў да выплаты буйных штрафаў .
03.06.2008 5 чэрвеня ў Гародні будуць судзіць за канцэрт польскай групы
На 5 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Гародні прызначаны судовы разгляд адміністратыўнай справы, распачатай супраць гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава і старшыні абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП ("Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў").
14.05.2008 Мірон зноў вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг
Чарговую акцыю правёў у Віцебску змагар Мірон. У гонар беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі ён вывесіў на даху 16-павярховага дома, аднаго з самых высокіх будынкаў у горадзе, бел-чырвона-белы сцяг.
28.04.2008 У Віцебску суткі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг
З раніцы суботы міліцыянты ў Віцебску вырашалі, хто павінен рэагаваць на чарговы сцяг Мірона, які той узняў на электрычным высакавольтным дроце ў пасёлку Тыраспаль, якраз на гарадской мяжы.
25.03.2008 Магіляўчанін Валадар Цурпанаў вывесіў на гаўбцы два сьцягі
Магіляўчанін Валадар Цурпанаў адсвяткаваў 90-я угодкі БНР, вывесіўшы сёння на балконе два сцягі - бел-чырвона-белы нацыянальны і чырвона-зялёны дзяржаўны. “Двума сьцягамі я хацеў паказаць, што нашае грамдзва не павінна мець паміж сабой ніякіх бар'ераў, а гэтае сьвята мусіць аб’яднаць усю беларускую нацыю”, - кажа грамадскі актывіст.
23.03.2008 Бел-чырвона-белыя сьцягі над Віцебскам у гонар БНР
За апошнія 10 дзён невядомыя вывесілі пяць бел-чырвона-белых сьцягаў у розных раёнах Віцебска. Зьяўленьне нацыянальных сьцягоў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда пракамэнтаваў тым, што ў горадзе адбываецца акцыя «Бел-чырвона-белы маратон», прысьвечаны 90-годзьдзю з дня заснаваньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
04.03.2008 Ф.Вячорка: “Палову сьцягоў і ўлётак да масавых акцый адбірае міліцыя”
Сёньня журналіст Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Франакам Вячоркам пра эфэктыўнасьць працы ў мабілізацыі прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў.
03.03.2008 Сьцяг над домам, дзе жывуць выключна міліцыянты
2 сакавіка ў Асіповічах на даху дзевяціпавярховага дома, дзе пражываюць выключна міліцыянты, якія працуюць у мясцовым РАУСе, зьявіўся сьцяг памерамі 2х4 мэтры. Сьцяг быў заўважны з усіх бакоў і правісеў прыблізна 45 хвілінаў, пасьля быў зьняты пільнымі міліцыянтамі.
27.02.2008 Суд адмовіў Зьмітру Бародку ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы па факту зьнішчэньня сьцягоў Еўразьвязу
Дэмакратычны актывіст з Барысава Зьміцер Бародка атрымаў вызначэньне суду Партызанскага раёну Менску на сваю іскавую заяву, у якой прасіў прызнаць неправамоцнымі дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія перад правядзеньнем Еўрапейскага маршу правялі незаконны вобыск, канфіскавалі 96 сьцягоў Еўразьвязу і потым зьнішчылі.









