Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


Навіны на тэму: затрыманьні

01.09.2010 Дзяржкантроль і КДБ ладзяць ператрус у офісе Вардамацкага

Супрацоўнікі спецслужбаў капіююць інфармацыю з камп'ютараў сацыялагічнай лабараторыі "Новак". На пэўны час была затрыманая фатограф Юлія Дарашкевіч.

01.09.2010 Затрыманні ў Брэсце

Актывістаў "Маладой Беларусі" затрымалі 31 жніўня за распаўсюд буклетаў Аляксандра Мілінкевіча.

31.08.2010 Затрымалі за распаўсюд указа Лукашэнкі

У Салігорску міліцыя затрымала апазыцыйную актывістку Тацьцяну Кучынскую

30.08.2010 У Берасьці затрымалі Рамана Кісьляка

Міліцыянты затрымалі актывіста Руху «За Свабоду» за распаўсюд ў цэнтры горада улёткі «Гэта не павінна паўтарыцца!»

30.08.2010 Затрыманых актывістаў АГП адпусцілі без складання пратаколаў

Два актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка і Павел Яравік, затрыманыя ўчора за распаўсюджванне ўлётак на рынку ў Ждановічах, былі адпушчаныя ў той жа дзень без складання пратаколаў.

17.08.2010 Акцыя салідарнасьці. Ланцуг неабыякавых людзей

16 жніўня адбылася акцыя салідарнасьці. Больш за 100 чалавек выйшлі з партрэтамі зьніклых палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатолія Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадскага да будынка Акадэміі Навук.

13.08.2010 Пашкевічу на Дзень моладзі — 40 базавых велічынь

Маскоўскі суд Менска аштрафаваў актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхася Пашкевіча на 1 мільён 400 тысяч рублёў. Пашкевіч прызнаны вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі да Міжнароднага дня моладзі, які адзначаецца 12 жніўня.

12.08.2010 Міжнародны дзень моладзі па-беларуску

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” адзначылі Міжнародны дзень моладзі, заснаваны ААН, і перадалі ў Міністэрства адукацыі свае крытычныя ацэнкі працы камітэта па моладзі пры гэтым міністэрстве.

11.08.2010 Магілёў: паляваньне на падпісныя лісты

Актывіста «Гавары праўду» Сяргея Лапуціна пратрымалі ў Кастрычніцкім аддзеле міліцыі Магілёва больш за тры гадзіны. На яго складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня й канфіскацыі друкаванай прадукцыі. Яны будуць накіраваныя ў суд.

10.08.2010 Судзьдзя апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду"

Кастрычніцкі райсуд сталіцы апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Паўла Сегава і Вячаслава Муху, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве.

10.08.2010 Міхась Башура застаецца за кратамі

Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведаміў лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч. Такое рашэнне было прынятае пасля допыту, што адбыўся вечарам у Савецкім РУУС. Пакуль абвінавачванні Міхасю не прад’яўленыя.

09.08.2010 Неспакойныя выходныя

ДОБРУШ. 7 жніўня супрацоўнікі дэпартамэнту аховы МУС затрымалі актывістаў “Руху „За Свабоду“ Сяргея Сьцепанца і Яўгена Суворава. Як паведаміў БелаПАН старшыня гомельскага аддзяленьня руху «За Свабоду» Пятро Кузьняцоў, маладыя людзі распаўсюджвалі на мясцовым рынку капэрты з тэзамі перадвыбарнай праграмы Аляксандра Мілінкевіча й анкеты. Раздача інфармацыйных матэрыялаў праходзіла ў рамках кампаніі «Народная праграма». Пратаколу не складалі, інфармацыйныя матэрыялы таксама не забіралі», дадаў Кузьняцоў.

09.08.2010 У Менску затрымалі актывіста кампаніі “Гавары праўду”

6 жніўня ля сваёй кватэры быў затрыманы актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў паплечнік Башуры Алег Мяцеліца.

02.08.2010 Першыя жнівеньскія затрыманьні

У нядзелю, 1 жніўня, за распаўсюд беларускай сымболікі двух маладафронтаўцаў затрымалі ў Барысаве.

28.07.2010 Суды над затрыманымі ў Менску актывістамі перанесеныя на 5 жніўня (дапаўняецца)

Затрыманых 27 ліпеня пад час акцыі з нагоды 20-годзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Міколу Дземідзенку, Касю Давыдзік, Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка ў 11-40 даставілі ў суд Савецкага раёну Менска. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (Арт 17.1 КаАП РБ) за нібыта нецэнзурную лаянку.


RATING ALL.BY Яндекс цитирования