Навіны на тэму: Барысаў
26.09.2008 Барысаў: Участковыя камісіі атрымалі інструкцыі?
Як паведаміў Леў Марголін, кіраўнік перадвыбарчага штаба кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 Віктара Гарбачова, складаецца ўражанне, што ўчастковыя выбарчыя камісіі ў гэтай акрузе атрымалі пэўныя інструкцыі з нагоды "апячатвання" урнаў для датэрміновага галасавання.
25.09.2008 Барысаў: Журналісты пад назіраннем
Журналісты міжнароднага тэлеканала кругласутачнага вяшчання "France 24" сёння раніцай пабывалі ў Барысаве, дзе здымалі рэпартаж аб агітацыйнай кампаніі кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62, кіраўніка зарэгістраванай ва Украіне кампаніі "За вольнае развіццё прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова.
24.09.2008 Барысаў: Незарэгістраваны кандыдат звярнуўся да выбаршчыкаў
Шматлікія выбаршчыкі, якія пражываюць на тэрыторыі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі №63, атрымалі ўлётку, што уяўляе сабой перадвыбарчую праграму незарэгістраванага дэмакратычнага кандыдата Сяргея Салаша.
23.09.2008 Барысаў: Адгукніцеся, выбаршчыкі!
У Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 знайшлі новую форму працы па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў. Прадстаўнікі ўчастковай камісіі № 49 гэтай акругі, якая размяшчаецца ў будынку "Ясляў-саду № 16", разаслалі выбаршчыкам паведамленне, у якім, спасылаючыся на тое, што не змаглі заспець іх дома, пераканаўча просяць патэлефанаваць у камісію і нагадаць аб сваім існаванні.
18.09.2008 Барысаў: У школах здымаюць агітацыйныя плакаты Гарбачова
Як паведаміў кандыдат у дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62, кіраўнік зарэгістраванай ва Украіне кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў, адміністрацыя некаторых сярэдніх вучэбных устаноў, атрымаўшы яго агітацыйныя плакаты, не вывешвала іх у агульнадаступных месцах, альбо вывесіла на адзін дзень, а потом зняла.
17.09.2008 Барысаўская друкарня "падставіла” кандыдатаў у дэпутаты ад АГП
Барысаўская друкарня адмовіла лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кандыдату ў дэпутаты Анатолю Лябедзька, а таксама яшчэ чацвярым сталічным кандыдатам у друкаванні іх агітацыйных матэрыялаў.
09.09.2008 Барысаў: Заўтра судом будзе разглядацца справа Сяргея Салаша
Заўтра, 10 верасня, у Барысаўскім раённым судзе будзе разглядацца справа аб абвінавачванні незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай акрузе №63 Сяргея Салаша ў здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.2 КаАП РБ.
01.09.2008 Барысаў: Салаш атрымаў адпіску
Сяргей Салаш, які звярнуўся ў акруговую камісію па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 з патрабаваннем азнаёміць яго з матэрыяламі праверкі сапраўднасці подпісаў грамадзян, на падставе якой яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, атрымаў афіцыйны адказ.
28.08.2008 У Барысаве не зарэгістравалі двух кандыдатаў ад апазіцыі
Сёння раніцай адбыліся паседжанні акруговых выбарчых камісій па дзвюх Барысаўскіх акругах № 62 і 63. У выніку Барысаўская сельская выбарчая акруга №63 застаўся безальтэрнатыўнай. У рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты было адмоўлена сябру партыі БНФ Сяргею Салашу, і за дэпутацкі мандат будзе "спаборнічаць" толькі генеральны дырэктар Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Барысаўхлебпрам" Васіль Гур'янаў.
27.08.2008 Зняважаныя і абражаныя: дык у чым жа абвінавачваюць Сяргея Салаша?
Сёння, 27 жніўня, у 10 раніцы сябра БНФ Сяргей Салаш, які падаў у Барысаўскі райвыканкам заяву аб рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай акрузе №63 шляхам збору подпісаў грамадзян, наведаў упраўленне ўнутраных спраў Барысаўскага райвыканкама. Высветлілася, што яму інкрымінуюць здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, якое падпадае пад артыкул 9.2 КаАП РБ "Паклёп".
26.08.2008 Барысаў: Спроба правакацыі або абраза?
Сябра партыі БНФ Сяргей Салаш, які падаў дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 шляхам збору подпісаў грамадзянаў, учора ўвечары, 25 жніўня, знайшоў у сваёй паштовай скрыні позву з міліцыі. Намеснік начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Барысаўскага РАУС Алег Воўкаў запрашаў Сяргея Салаша з'явіцца для дачы тлумачэнняў з нагоды адміністрацыйнага правапарушэння 18 жніўня да 10 раніцы.
21.08.2008 Барысаў: Ярмошина не ўгледзела парушэнні заканадаўства ў дзеяннях выканкамаўскай газеты
Яшчэ 6 жніўня газета "Адзінства", заснавальнікам якой з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам, апублікавала артыкул палкоўніка ў адстаўцы Уладзіміра Жукоўскага "Крануты ўвагай", у якой утрымоўваўся заклік "аддаць свае галасы за годнага, нястомнага працаўніка, уважлівага і клапатлівага чалавека", якім аўтар матэрыяла лічыць дзеючага дэпутата Віктара Гумінскага.
18.08.2008 Барысаў: Ва ўчастковых камісіях - толькі сябры “правільных” грамадскіх аб'яднанняў
У склад участковых камісій па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 паводле рашэння Барысаўскага райвыканкама патрапілі прадстаўнікі толькі прапрэзідэнцкіх грамадскіх аб'яднанняў - "Белая Русь", БРСМ і ветэранаў, - усяго шэсцьдзесят чалавек. Ва ўчастковыя камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі №63 уключаныя 34 прадстаўнікі гэтых арганізацый.
14.08.2008 Барысаў: Ні адзін з прыхільнікаў Салаша не патрапіў ва ўчастковыя камісіі
Па словах Сяргея Салаша, сябра Партыі БНФ, які збіраецца балатавацца па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63, адзінаццаць яго прыхільнікаў спрабавалі патрапіць ва ўчастковыя камісіі гэтай акругі.
13.08.2008 Барысаў: Ні адзін з сябраў АГП не патрапіў у склад участковых камісій па выбарчай акрузе №62
Сёння, 13 жніўня, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Барысаўскага райвыканкама Павел Жуга паведаміў сябру АГП і кіраўніку створанай ва Украіне кампаніі "За вольнае развіццё прадпрымальніцтва" Віктару Гарбачову, які мае намер балатавацца па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62, што ні адзін з 45 сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі не ўвайшоў у склад участковых выбарчых камісій па гэтай акрузе.








