Навіны на тэму: Берасьце
26.12.2009 Берасцейскія праваабаронцы павіншавалі ўпраўленьне юстыцыі
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый на штогадовым падвядзеньні вынікаў году ўзнагародзіла найбольш выбітных прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў. Аднак сярод намінацый былі і не зусім звычайныя. Так, у намінацыі “Рэкордная колькасьць адмоў у рэгістрацыі цягам аднаго году” было адзначанае галоўнае ўпраўленьне Брэсцкага аблвыканкама, якое 4 разы не зарэгістравала абласное праваабарончае аб’яднаньне “Брэсцкая вясна”.
25.11.2008 Інфармацыя пра колькасць ізалятараў, у якіх няма жаночага персанала, засакрэчаная
Вядомы берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк атрымаў адказ Міністэрства ўнутраных спраў на свой запыт ад 11 лістапада 2008 года пра колькасць ізалятараў часовага ўтрымання (ІЧУ), дзе працуюць жанчыны.
24.09.2008 Берасьце: бюлетэні трапляюць у ліпавыя скрыні
На Берасьцейшчыне сёньня датэрміновае галасаваньне вядзецца на больш як 940 участках. У дальніх вёсках для галасаваньня выкарыстоўваюць яшчэ савецкія скрыні. Пра гэта паведамляе Аляксандар Рамановіч —давераная асоба Ўладзімера Казекі, які балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе № 10.
24.09.2008 Берасце: Берасцейская пракуратура стварае назіральнікам штучныя перашкоды ў падачы скарг
Пры падачы заявы ў пракуратуру аб парушэнні выбарчага заканадаўства ў пракуратуры горада Берасця запатрабавалі далучыць да заявы ксеракопію пасведчання даверанай асобы.
24.09.2008 Берасьце: назіральнікі адзначылі шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства ў першы дзень датэрміновага галасавання
23 верасня падчас працы выбарчай камісіі ў 12:10 на выбарчым участку № 36, дзе праходзіла датэрміновае галасаванне, за сталом прызначаным для назіральніка два студэнты здавалі залік. Калі назіральнікі ўвайшлі і запыталіся, што адбываецца на участку для галасавання і хто гэтыя людзі, старшыня выбарчай камісіі В.П. Шчэрбач загадаў студэнтам пакінуць памяшканне.
17.09.2008 Берасце: У паводзінах п’янага хулігана арганізатары выбараў не знайшлі парушэньня выбарчага заканадаўства
Адміністрацыя Маскоўскага района горада Берасця спыніла адміністрацыйную справу аб парушэнні выбарчага заканадаўства па звароту спадарыні В. Вакуленка. В. Вакуленка 16 жніўня збірала подпісы за кандыдата на выбары ў Палату прадстаўнікоў НС РБ ад партыі БНФ З. Шыманскага на аўтобусным прыпынку МОПРА. На месца збору подпісаў былі выстаўлены перадвыбарчыя плакаты, якія пачаў пінаць нагамі падыйшоўшы пьяны А.Смалянінаў. Пры гэтых хуліганскіх паводзінах грамадзянін нецэнзурна лаяўся.
17.09.2008 Берасце: Выбарчыя участкі не падрыхтаваныя да выбараў
Адсутнасць наглядных агітацыйных матэрыялаў на некаторых выбарчых участках горада Берасця сведчыць пра непадрыхтаванасць камісій да выбараў.
03.09.2008 Берасцейшчына: Надрукаваны спісы кандыдатаў па ўсіх выбарчых акругах
Сёння, 3 жніўня, у Берасці выбаршчыкі пазнаёміліся з надрукаваным спісам зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па ўсіх 16 выбарчых акругах, створаных у вобласці.
08.08.2008 Брэст: Такія сябры акруговых камісіяў патрэбныя ўладам
Праваабаронца Уладзімір Малей звярнуўся ў ЦВК, Берасцейскі аблвыканкам і прэзідыум абласного Савета дэпутатаў з заявамі, у якіх патрабаваў выключэння са складу Мухавецкай акруговай выбарчай камісіі № 4 яе сябра Аляксандра Францэвіча. Прычына? Той на мінулых парламенцкіх выбарах не дапусціў да канчатковага падліку бюлетэняў і выніковых пратаколаў сябру камісіі У.Карпінчыка, на якога ўсклаў гэтыя абавязкі сакратар камісіі.
08.08.2008 Брэст: актыўная “справаздачнасць” дэпутата Вялічкі
Зарэгістраваўшы сваю ініцыятыўную групу, дзеючы дэпутат Алег Вялічка заявіў пра свой намер зноў заняць дэпутацкае месца. Былы галоўны ўрач Берасцейскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі, старшыня камісіі па ахове здароўя Палаты прадстаўнікоў Алег Вялічка актывізаваў сваю “справаздачнасць перад выбаршчыкамі”.
04.08.2008 Брэсцкая вобласць -- адзіная, дзе зарэгістраваныя ўсе ініцыятыўныя групы
Па выніках рэгістрацыі па Брэстчыне зарэгістравана 49 ініцыятыўных груп па вылучэнні прэтэндэнтаў на кандыдацкія месцы. У тым ліку 34 - у падтрымку беспартыйных і 15 - у падтрымку сябраў партый, з іх 14 - ад кааліцыі АДС. Расклад выглядае так: БНФ - 5 груп, ПКБ - 4, БСДП (Грамада) - 3 і АГП - 2 ініцыятыўныя групы. Зараз ідзе вылучэнне ў сябры участковых каміссій. У Брэсцкай вобласці будзе працаваць 982 такія камісіі.
29.07.2008 Берасьце: У пракуратуры падцьвердзілі, што з пагрозамі тэлефанавалі с дэпутацкай прыёмнай
28 ліпеня кіраўнік Кобрынскай суполкі БНФ Аляксандр Мех, звольнены з працы ў мясцовым упраўленьні магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” (фармальна з-за заканчэньня тэрміну кантракта, а фактычна – з-за намеру удзельнічаць ад АДС у парламенцкіх выбарах), падаў заяву ў суд Кобрынскага раёна.
29.07.2008 Берасьцейшчына: дэмакраты зарэгістравалі ініцыятыўныя групы ў 14 з 16 акругаў
На Берасьцейшчыне падведзеныя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ад удзельнікаў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. У акруговых камісіях зарэгістраваныя 14 ініцыятыўных груп: 5 – ад Партыі БНФ, 4 – ад ПКБ, 3 – ад БСДП (Грамада) і 2 – ад АГП.
25.07.2008 Берасьцейшчына: Вылучэньне прэтэндэнтаў у дэпутаты працягваецца
На Берасьцейшчыне шляхам збору подпісаў вылучана большасьць кандыдатаў ад кааліцыі АДС. Зарэгістраваныя ініціатыўныя групы (ня меньш, чым па 10 сябраў у кожнай) выконваючага абавязкі старшыні БСДП (Грамада) Анатоля Ляўковіча - ў Берасьцейскай Заходняй выбарчай акрузе № 1, намесьніка старшыні абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянціна Лазарэнкава - ў Белавежскай выбарчай акрузе № 8, кіраўніка Берасьцейскай раённай арганізацыі ПКБ Анатоля Новіка – ў Мухавецкай выбарчай акрузе №4, Аляксандра Галькевіча - ў Баранавіцкай Усходняй акрузе № 6, Яўгена Перца - ў Пінскай гарадской акрузе № 14, Александра Апанасюка - у Столінскай выбарчай акрузе №16.
18.07.2008 Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай группы падалі з цяжкасьцямі
Першы на Берасьцейшчыне прадстаўнік ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Ігар Маслоўскі, ён жа - старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада), падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай группы ў Брэсцкай Усходняй выбарчай акрузе №3 - па вылучэньню яго кандадатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. У групу увайшло 65 чалавек.








