Галоўныя навіны
14.03.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: лічбы, падзеі і каментары
11.03.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году
08.03.2010
Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня
05.03.2010
В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”
01.03.2010
Рэалізацыя свабоды асацыяцый. 2009 год
26.02.2010
Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год
20.02.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі, лічбы і тэндэнцыі
19.02.2010
Праваабаронцы настойваюць на перамовах з сілавікамі
19.02.2010
Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед
18.02.2010
Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі
14.02.2010
Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня мінулага
11.02.2010
Матэрыялы беларускіх НДА, падрыхтаваныя для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН


Навіны на тэму: справа 14-ці

15.01.2010 Амніставалі ўдзельніка «справы 14 ці» Алеся Чарнышова

Амніставаны Алесь Чарнышоў, удзельнік так званай «справы чатырнаццаці», паводле якой былі пакараныя актывісты розных моладзевых арганізацый

16.12.2009 Дзяўчына Дубскага: Вельмі ўдзячная салідарным

16 снежня у Беларусі ды суседніх дзяржавах адзначаюць Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых палітыкаў, а таксама тымі, хто у нашай краіне за сваю грамадзянскую пазіцыю церпіць пераслед уладаў. У гэты марозны зімовы дзень 22-гадовы актывіст Маладога фронту Арцём Дубскі вымушаны знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Магілёве.

25.11.2009 Арцём Дубскі – закладнік палітычных амбіцый Беларусі

Як стала вядома са слоў адвакаткі Тамары Сідарэнкі, удзельніку “Справы 14-ці”Арцёму Дубскаму яшчэ ў кастрычніку адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні: камісія, што была склікана ў калёніі, палічыла недапушчальным прызначаць умоўна-датэрміновае вызваленьне рэцыдывісту, якім лічыцца маладафронтавец Арцём Дубскі. Палітвязень Дубскі з ліпеня 2009 году знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі (ПК №19).

25.11.2009 Арцёму Дубскаму ў вызваленьні адмоўлена

24 лістапада адвакатка Тамара Сідарэнка наведала сваго падабароннага - палітвязьня Арцёма Дубскага, які зь ліпеня 2009 году знаходзіцца ў магілёўскай калёніі (ПК №19).

09.10.2009 Цэнтральны райсуд сталіцы перагледзіць справу Алеся Стральцова

Пасьля вынясеньня пратэсту намесьнікам Старшыні ВС РБ Менскі гарсуд прыняў рашэньне аб адмене пастановы Цэнтральнага райсуду сталіцы ад 15.06.09, згодна якой фігуранту "працэсу 14-ці" Алесю Стральцову было заменена пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі на папраўчыя працы. Матэрыялы справы накіраваныя на перагляд. Палітвязень чакае амністыю.

14.09.2009 Фігурант "працэсу 14-ці" Алесь Стральцоў атрымаў шанец на амністыю

9 верасьня Алесь Стральцоў атрымаў па пошце копію пратэсту намесьніка Старшыні Вярхоўнага Суду Беларусі, яік накіраваны ў прэзідыум Менскага гарадзкога суду на прысуд, вынесены актывісту 15 чэрвеня Цэнтральным райсудом сталіцы аб замене пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі на больш мяккае: у выглядзе папраўчых работ па месцы працы з утрыманьнем 15 % ад заробку.

14.09.2009 Лісты для палітвязьня - гэта вялікая падтрымка

Маладафронтаўцы пачалі атрымліваць лісты ад зьняволенага паплечніка Арцёма Дубскага, дастаткова бадзёрыя й пазытыўныя.

26.08.2009 Перманентны «Працэс 14-ці»

Лідскі актывіст «Маладога фронту» Вадзім Бароўскі атрымаў позву на паседжанне адміністрацыйнай камісіі, якое адбываецца сёння, па справе распаўсюджвання партрэтаў палітвязня Арцёма Дубскага.

20.08.2009 Суд не задаволіў скаргу Арцёма Дубскага

Судовага калегія Магілёўскага абласнога суду сёньня адмовілася задаволіць касацыйную скаргу Арцёма Дубскага на прысуд і зьмяніць яму меру пакараньня.

15.08.2009 Алесь Стральцоў не можа дамагчыся амністыі

Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу фігуранта “справы 14-ці” Алеся Стральцова на пастанову суду Цэнтральнага раёну ад 15 чэрвеня 2009 году. Дадзеная судовая пастанова змякчае пакаранне, ад якога малады чалавек ужо павінен быў быць вызвалены ў адпаведнасці з законам “Аб амністыі”.

14.08.2009 Амніставаны Аляксандр Баразенка

Фігурант «справы чатырнаццаці» Аляксандр Баразенка амніставаны.

13.08.2009 Палітвязень Арцём Дубскі на працягу 16 дзён трымаў галадоўку пратэсту

13 жніўня адвакатка Тамара Сідарэнка сустракаліся з Арцёмам Дубскім. Падчас сустрэчы стала вядома, што арыштаваны актывіст «Маладога фронту» на працягу 16 дзён -- з 29 ліпеня па 13 жніўня -- трымаў галадоўку пратэсту.

07.08.2009 Скаргу Дубскага разгледзяць 20 жніўня

20 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Арцёму Дубскаму. Днямі Арцём пагражаў новай галадоўкай. Адміністрацыя калёніі прымушала яго расьпісацца ў тым, што ён азнаёміўся з пратаколамі судовай справы. Аднак дакумэнтаў яму не паказвалі.

28.07.2009 Алесю Стральцову суд змякчыў пакаранне, ад якога ён ужо павінен быў быць вызвалены

Фігурант “справы 14-ці” Алесь Стральцоў накіраваў у Менскі гарадскі суд скаргу на пастанову суду Цэнтральнага раёну ад 15 чэрвеня 2009 году пра замену неадбытай часткі пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову на больш мяккае. Дадзеная судовая пастанова замяняе пакаранне, ад якога малады чалавек ужо павінен быў быць вызвалены ў адпаведнасці з законам “Аб амністыі”.

23.07.2009 Арцём Дубскі спыніў галадоўку

Маладафронтавец Арцём Дубскі спыніў галадоўку супраць дзеяньняў супрацоўнікаў бабруйскага сьледчага ізалятара.


RATING ALL.BY Яндекс цитирования