Навіны на тэму: Усьцімчук
07.06.2007 Моладзевы актывіст Антон Усьцімчук выйшаў на волю
Пасьля 5 сутак арышту моладзевы актывіст Антон Усьцімчук 6 чэрвеня выйшаў на волю. У турму актывіст папрасіўся сам — калі б ён не адседзеў прызначаных сутак, у яго маглі ўзьнікнуць праблемы. Хлопец зьбіраецца зарэгістравацца прыватным прадпрымальнікам і прайсьці тэставаньне ў адну з вышэйшых навучальных ўстановаў Магілёва.
04.06.2007 Магілёў: моладзевы актывіст зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня
Моладзевы актывіст Антон Усьцімчук зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Там ён адседзіць пяць сутак адміністрацыйнага арышту.








