Навіны на тэму: адлічэньні
15.09.2008 Першыя перадвыбарчыя суды над актывістамі ў Берасці
На затрыманых у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскіх актывістаў Міхася Ільіна і Яўгена Скрабца склалі пратаколы ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ, нібыта за спраўленьне малой патрэбы на вуліцы. Нагадаем, што ў юнакоў былі знойдзеныя налепкі “Байкот”. Зараз яны чакаюць суда, які мусіць адбыцца ў судзе Маскоўскага раёна Берасця.
10.09.2008 З Магілёўскага ўніверсітэта адлічылі “маладафронтаўца” Р.Панкратава
Адміністрацыя ўніверсітэта кажа, што прычына адлічэння непаспяховасць студэнта. Ён не здаў іспыт па англійскай мове. Спачатку атрымаў не заліковую тройку на іспыце, пасля на камісіі. Расціслаў Панкратаў студэнт факультэта замежных моваў. Вучыўся на платным і павінен быў перайсці на другі курс. Англійскую мову вывучае з першага класа, кажа што ведае яе выдатна.
01.09.2008 Верасень: ізноў адлічэньні
Актывісту Полацкай філіі "Маладога Фронту" Міколу Дземідзенку паведамілі, што ён будзе адлічаны з гістарычнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Як распавёў Мікола, выключыць яго плянуюць за нібыта ня зданы іспыт. "Іспыт я здаў яшчэ на пачатку лета падчас апошняй сэсіі, - кажа М.Дземідзенка. – Але па дадзенай дысцыпліне ў мяне заўсёды былі вышэйшыя адзнакі, таму 6 ці 7 балаў мяне не задавальнялі, і выкладчык дазволіў мне пераздаць іспыт у жніўні".
28.08.2008 Юрыя Алейніка і ягонага бацьку затрымалі на мяжы
На памежным пераходзе «Варшаўскі мост» на беларуска-польскай мяжы ў Ю.Алейніка і ягонага бацькі памежнікі знайшлі раздрукоўкі з сайту «Свабоды» ды іншых беларускіх і расейскіх інфармацыйных рэсурсаў. Найбольшую ўвагу прыцягнулі адказы Аляксандра Казуліна ў часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце Lenta.ru
15.07.2008 Алеся Краўчэню выключылі з БарДУ
14 ліпеня Алесь Краўчэня забраў дакументы з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тыдзень таму быў падпісаны загад аб адлічэнні студэнта 4 курса інжынернага факультэта.
10.07.2008 БДУ “ачышчаецца” ад выдатнікаў
Актывіст Маладога Фронту Алесь Круткін, студэнт 1-га курсу гістарычнага факультэта БДУ, па вяртаньні з-за мяжы даведаўся, што ён выключаны з унівэрсітэта.
09.07.2008 З універсітэта адлічаны сябра "Маладога Фронту", пераможца рэспубліканскай алімпіады
Актывіст Маладога Фронту Алесь Круткін, студэнт 1-га курсу гістарычнага факультэта БДУ, па вяртаньні з-за мяжы даведаўся, што ён выключаны з унівэрсітэта.
08.07.2008 Актывіста "Маладога Фронта" выключаюць з магілёўскага ўніверсітэта
Аб гэтым паведаміў студэнт першага курса Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова Расціслаў Панкратаў, пасля адбыўшайся размовы з дэканам факультэта.
07.07.2008 Арцёма Ластавецкага выключаюць з універсітэту
Моладзеваму актывісту Арцёму Ластавецкаму паведамілі пра ягонае выключэньне з другога курсу Беларускага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі
02.07.2008 Мазырскую актывістку выключаюць з унівэрсытэту
Актывістка моладзевага дэмакратычнага руху Кацярына Манчук лічыць, што прычынамі яе выключэньня з Мазырскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту стала палітычная дзейнасьць. Раней дзяўчыну выклікалі на размовы ў дэканат і прасілі спыніць грамадзкую актыўнасьць. Адміністрацыя ўнівэрсытэту катэгарычна настойвае, што дзяўчына пацярпела, бо кепска падрыхтавалася да сэсіі.
27.06.2008 Франака Вячорку суд не аднавіў
Суд Маскоўскага раёну адмовіў Франаку Вячорку ў аднаўленьні на вучобе на трэцім курсе факультэта журналістыкі БДУ.
26.06.2008 Франак Вячорка супраць БДУ: суд за адукацыю
Сёньня а 16-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёну Менску мае пачацца разгляд судовай скаргі, пададзенай старшынём культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам на Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Франака Вячорку выключылі з трэцяга курсу факультэту журналістыкі БДУ ў лютым гэтага году. Падставай для адлічэньня былі несправядлівыя, на думку актывіста, нездавальняючыя адзнакі, пацьверджаныя адмысловай камісіяй.
24.06.2008 Ганна Антонава пацярпела за свае хрысьціянскія перакананьні
Хрысціянскую дэмакратку Ганну Антонаву адлічылі з БДПУ ім. Максіма Танка, 1 курса факультэта беларускай філалогіі і культуры, за тое, што студэнтка ад свайго імя напісала заяву на правядзенне пікету ў падтрымку палітзьняволенага А.Казуліна. Адказ чамусьці прыйшоў не ёй, а намесніцы дэкана Ганчаровай-Цынкевіч Таццяне Уладзіміраўне.
16.06.2008 26 чэрвеня Стражаў адкажа Вячорку-малодшаму
26 чэрвеня а 16-й у судзе Маскоўскага раёну пачнецца разгляд судовай скаргі, пададзенай старшынём культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам на Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт.
16.06.2008 Іван Шыла зможа атрымаць атэстат і ў Літуве
У выключанага са школы па палітычных матывах салігорскага актывіста «Маладога фронту» Івана Шыла ёсьць магчымасьць выбіраць, дзе яму завяршыць сярэднюю адукацыю.











