Навіны на тэму: адміністратыўная справа
17.08.2008 Ветка: Прэтэндэнт у кандыдаты аштрафаваны на 1 мільён за адсутныя знакі
Канстанцін Жукоўскі, прэтэндэнт на дэпутацкі мандат па 38-ай выбарчай акрузе, 15 жніўня аштрафаваны Веткаўскім раённым судом. Суддзя Мажэйка С. Ю. лічыць, што ён здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, "якое выразілася ў пранікненні ў зону радыёактыўнага забруджвання мясцовасці" (арт.16.3 ч.2 КаАП РБ).
14.08.2008 Барыса Хамайду аштрафавалі на 200 тысяч рублёў
Віцебскі актывіст апазіцыі Барыс Хамайда аштрафаваны на 200 тысяч рублёў. Такое рашэнне прыняла 13 жніўня адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёна Віцебска. Камісія разгледзела міліцэйскі пратакол у адносінах да Хамайды. Як зазначана ў пратаколе, 10 ліпеня ў цэнтры Віцебска супрацоўнік міліцыі ў цывільным купіў у Хамайды газету "Народная воля", а затым паказаў міліцэйскае пасведчанне і адвёз у Чыгуначны РАУС, дзе на Хамайду склалі пратакол аб парушэнні правілаў гандлю.
08.08.2008 Гомель: вылучэнец апазыцыі пазьбег бойкі, але ня штрафу
У Гомелі на прыпынку грамадзкага транспарту ля заводу вымяральных прыбораў невядомыя асобы спрабавалі завязаць бойку з прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат у Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33, грамадзкім актывістам Зьмітром Гусаковым.
30.07.2008 Маладафронтаўца судзяць за няяўку у ваенкамат
Актывіста Полацкай філіі Маладога Фронту Алеся Круткіна забралі з кватэры супрацоўнікі міліцыі і адвезьлі ў полацкі РАЎС для складаньня адміністрацыйнага пратакола па артыкуле 25.1 за няяўку па позьве ў дзяржаўную ўстанову. У дадзеным выпадку – у ваенкамат.
30.07.2008 Абразоўскі аштрафаваны на 1 750 тысяч
30 ліпеня судзьдзя Пухавіцкага райсуду Анатоль Вяжэвіч аштрафаваў грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага на 1 мільён 750 тысяч рублёў.
25.07.2008 У Бабруйску ізноў судзяць былога настаўніка А.Чыгіра
Сёньня Бабруйскі раённы суд аднаўляе разгляд адміністрацыйнай справы супраць палітыка, прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў Алеся Чыгіра. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі.
21.07.2008 Пракуратура заступілася за апазіцыянера
Старадарожская пракуратура закрыла адміністратыўную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты ад адзінага спісу АДС па Любанскай выбарчай акрузе Арцёма Агафанова.
16.07.2008 Віцебскі праваабаронца Левінаў арыштаваны на 10 сутак
Пастанова пра арышт была вынесена яшчэ 26 траўня: суд прызнаў прадстаўніка БХК вінаватым у дробным хуліганстве.
15.07.2008 Судзілі Павала Наздру
14 ліпеня адбыўся суд над актывістам Маладога Фронту і БХД Паўлам Наздрой па справе, заведзенай Мазырскім ваенкаматам ў мінулым месяцы. Ён абвінавачваўся ў тым, што некалькі гадоў таму не паведаміў у ваенкамат аб сваім звальненьні з працы.
11.07.2008 Актывісты АГП асуджаныя за брыдкаслоўе
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацьцяна Паўлючук прызнала актывістаў АГП віноўнымі ў парушэньні арт. 17.1 КаАП - дробнае хуліганства" і вынесла пакараньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту Кірылу Паўлоўскаму тэрмінам на 10 сутак, Міхасю Пашкевічу і Віталю Стажараву – па 15 сутак.
11.07.2008 Барыс Хамайда асуджаны на трое сутак
Апазыцыянэр, на якога сёньня напаў невядомы хуліган, з пацярпелага ператварыўся ў вінаватага.
07.07.2008 Паліну Кур’яновіч арыштавалі на 5 сутак
Судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Тацяна Паўлючук за зачыненымі дзьвярыма заслухала сьведку-міліцыянта і асудзіла Паліну Кур’яновіч, актывістку руху “Джынс за свабоду”, на 5 сутак арышту.
07.07.2008 Паліну Кур’яновіч судзяць за сьцяг Эўразьвязу
У суд Цэнтральнага раёну даставілі актывістку моладзевага руху Паліну Кур’яновіч. Міліцыя затрымала Паліну Кур’яновіч у мінулую пятніцу пасьля таго, як у яе заплечніку знайшлі сьцяг Эўразьвязу. Тры дні дзяўчына адбыла ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
03.07.2008 Павел Юхневіч на Акрэсціна
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Юхневіч з учорашняга дня адбывае 7-суткавы арышт у турме на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.
02.07.2008 Новыя арышты маладафронтаўцаў
На 10 сутак арыштавалі актывіста Маладога фронту з Баранавічаў Зьмітра Станкевіча. Хлопца затрымалі ў цэнтры гораду на плошчы Леніна, калі ён раздаваў улёткі зь інфармацыяй пра Андрэя Кіма. Міліцыянты склалі на яго пратакол аб дробным хуліганстве. Суд арыштаваў актывіста на 10 сутак.









