Навіны на тэму: Чарнобыль
28.04.2008 “Сьвечка памяці” ў Бярозе
26 красавіка група сябраў палітычных партыяў, НДА і звычайных грамадзянаў (пераважна маладых) г. Бярозы Берасьцейскай вобл. ладзілі ўжо традыцыйную “сьвечку памяці”-гадзіну смутку і жалобы — на гарадзкой плошчы Бярозы, аддаючы такім чынам даніну памяці Чарнобыльскай трагедыі і памяці тых людзей, што заўчасна пайшлі з жыцьця ў выніку Чарнобылю.
28.06.2007 У пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну сарваны сход удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Напачатку ўлады дазволілі сустрэчу з Аляксандрам Валчаніным, лідэрам грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, у мясцовым Доме культуры, аднак пасьля без тлумачэньня прычынаў адмовілі ў прадстаўленьні памяшканьня, не прапанаваўшы нічога ўзамен.











