Навіны на тэму: Гародня
28.08.2008 На Гарадзеншчыне зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты першы прадстаўнік АДС
Сёння раніцай адбылося паседжанне акруговай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 52. Кандыдатамі ў дэпутаты сярод трох прэтэндэнтаў зарэгістраваныя старшыня раённай арганізацыі БРСМ Мікалай Гарбачонак і прадстаўнік партыі АГП Віктар Падчыненкаў. А вось былы старшыня Саюзу палякаў на Беларусі, выкладчык Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Тадэвуш Кручкоўскі нечакана для многіх незалежных назіральнікаў не зарэгістраваны.
25.08.2008 Гародня: Мэр гораду вырашыў сустрэцца з гарадзенцамі
Старшыня гарвыканкаму Аляксандр Антоненка, які балатуецца па Гарадзенскай занёманскай акрузе № 49, вырашыў сёння сустрэцца з гарадзенцамі ў ЖЭСе № 20, які знаходзіцца на тэрыторыі той акругі, дзе ён збіраецца балатавацца.
21.08.2008 Гародня: Мэр горада - сярод прэтэндэнтаў у дэпутаты
Да ўчарашняга дня ўлада хавала той факт, што на выбары пойдзе старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандр Антоненка. Як стала вядома, яго вылучыў працоўны калектыў чацвёртай бальніцы. Ідзе мэр Гародні па Занёманскай выбарчай акрузе № 49. Назіральнікі лічаць гэта невыпадковым, бо па гэтай акрузе на Гарадзеншчыне вылучаецца найбольш апазіцыйных кандыдатаў – БНФавец Вадзім Саранчукоў ад АДС, палітвязень Аляксандар Васіл’еў і былы дэпутат гарсавета Сяргей Кузмянок.
21.08.2008 Кіраўніку гарадзенскага БНФ ўчынілі асабісты дагляд
Перасякаючы беларуска-украінскую мяжу, сябра некалькіх ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў, актыўны ўдзельнік выбарчага працэсу на Гарадзеншчыне, кіраўнік абласной філіі БНФ Сяргей Мальчык патрапіў пад пільную ўвагу памежных і мытных службаў Беларусі.
19.08.2008 Гародня: Для расклейкі агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты няма месца
Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы для размяшчэння друкаваных матэрыялаў на рэкламна-інфармацыйных тумбах і стэндах. Паводле гэтага рашэння, прыкладам, у адным з двух раёнаў Гародні, Кастрычніцкім, вызначана толькі чатыры месцы для размяшчэння такой агітацыйнай прадукцыі. Яўна, што кандыдатам у дэпутаты будзе недастаткова выдзеленых стэндаў, каб давесці сваю праграму да выбаршчыка.
14.08.2008 Гомель: ніводнага прадстаўніка дэмсілаў не ўключылі ў склад участковых камісій
З 83 прэтэндэнтаў дэмсілаў у члены ўчастковых выбарчых камісій улады Гомеля ні аднаго не ўключылі. На ўсіх 222 участках будуць працаваць вылучэнцы працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян.
14.08.2008 Гародня: Працягваецца датэрміновая агітацыя за прадстаўнікоў улады
Праўладныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат бессаромна распачалі датэрміновую агітацыю. На гарадзенскім заводзе карданных валаў за прахадной вывешаныя каляровыя плакаты прэтэндэнта на дэпутацкі мандат Сяргея Маскевіча, які збіраецца балатавацца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50 і з’яўляецца на сённяшні дзень дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Плакаты заклікаюць выбаршчыкаў прагаласаваць менавіта за Маскевіча і змяшчаюць яго каляровае фота і біяграфічныя звесткі.
14.08.2008 Гарадзеншчына: выбарчы працэс праходзіць у рэжыме сакрэтнасці
На Гарадзеншчыне пакуль невядомыя дакладныя склады ўсіх участковых камісій. Гэдак, па сельскіх акругах іх поўныя спісы з’явяцца толькі ў суботніх раённых газетах. Але ўжо можна сцвярджаць, што іх фармаваньне адбылося абсалютна келейна. Па-сутнасьці сур’ёзнага разгляду заяваў ва участковыя камісіі і не было, бо большасць паседжанняў выканкамаўскіх структураў адбылася ў экспрэс-рэжыме ў панядзелак зранку.
14.08.2008 Гарадзеншчына: аніводны прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій
На Гарадзеншчыне аніводны прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій.
12.08.2008 Гародня: Выбаршчыкам даюць жорсткія інструкцыі
Па інфармацыі сябраў ініцыятыўнай групы незалежнага кандыдата Сяргея Кузьмянка па Гродзенскай-Занёманскай акрузе па многіх дамах прайшліся прадстаўнікі ўлады, якія настойліва раілі падпісвацца і пазней галасаваць за праўладнага кандыдата, цяперашняга дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Камянецкага. Пра гэта заявілі, ў прыватнасці жыхары шматпавярховых дамоў па вуліцы Кабяка-12-корпус 1, і Кабяка-12-корпус 2. Па словах сябраў ініцыятыўнай групы Сяргея Кузьмянка, ў гэтых дамах многія з людзей папросту баяліся падпісвацца за незалежнага кандыдата, расказваючы, што ім далі жорсткія інструкцыі.
07.08.2008 Гародня: акруговая камісія не бачыць неабходнасці працаваць
Незалежны назіральнік зарэгістраваны па Гарадзенскай паўночнай выбарчай акрузе № 52 Зміцер Слуцкі паведаміў, што пасля рэгістрацыі ініцыятыўных групаў камісія не збіралася аніводнага разу. На штодзённыя тэлефонныя званкі яму адказвалі, што сходу камісіі у канкрэтны дзень не будзе. Сёння ён асабіста зайшоў да старшыні камісіі, якая паведаміла, што збірацца камісія пакуль што не бачыць неабходнасці.
07.08.2008 Гародня: За прадстаўнікоў улады подпісы збіраюць без пашпартных дадзеных
Зборшчык подпісаў за апазіцыйнага кандыдата Яраслава Раманчука, які зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу на Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51, Алег Калінкоў заўважыў групу маладых людзей, якія збіралі подпісы на вуліцы ў грамадзянаў без пашпартоў і не запісвалі пашпартныя дадзеныя.
07.08.2008 Гародня: У Гародні ўпершыню за 9 год дазволілі пікеты
Па шэсць пікетаў для збору подпісаў было дазволена ладзіць Вазіму Саранчукову, які збіраецца балатавацца па Гарадзенскай занёманскай акрузе № 49 і Сяргею Антусевічу, які мае намер вылучацца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50.
07.08.2008 У прадстаўнікоў Раманчука канфіскавалі 'Народную Волю'
5 жніўня ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты 'Народная Воля'.
31.07.2008 Гародня: Для назіральнікаў праводзяць паказныя паседжаньні
У незалежных назіральнікаў у Гродне складваецца ўражаньне, што для іх акруговыя камісіі праводзяць паказныя паседжаньні. Так, на паседжаньне акруговай камісіі па Гродзенскай цэнтральнай выбарчай акрузе № 50 быў па тэлефоне запрошаны незалежны назіральнік Янка Курчэўскі. Ад самога пачатку ён сутыкнуўся з негатыўнымі адносінамі да яго з боку сяброў камісіі. Асабліва нэрвова яны рэагавалі на беларускую мову. На самым паседжаньні ніякіх важных пытаньняў не абмяркоўвалася. Гучалі толькі агульныя фразы. Праз паўгадзіны назіральніку паведамілі, што паседжаньне скончылася, і яму трэба зыходзіць. Але сябры камісіі не разышліся, і што яны рабілі пасля выдаленьня незалежнага назіральніка, застаецца тайнай.









