Навіны на тэму: катаваньні
09.07.2008 У Салігорску міліцыянты збілі маладафронтаўцаў
Учора ў Салігорску былі затрыманыя падчас збору подпісаў за еўраінтэграцыю Беларусі Іван і Ілля Шылы, Хрысціна Самойлава, Андрусь Тычына і Павел Батуеў.
07.07.2008 Алеся Ясюк заявіла, што яе катавалі ў міліцыі
Барысаўская актывістка сацыял-дэмакратычнай партыі Алеся Ясюк заявіла Свабодзе пра катаваньні з боку менскай міліцыі. Алеся Ясюк распавяла, што ўчора яе затрымалі на вуліцы Багдановіча ў Менску. Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУС знайшлі ў яе сумцы некалькі налепак з надпісам “Байкот”.
01.03.2008 Пінскага міліцыянта асудзілі на тры гады за катаванне падазронага
27-гадовы оперупаўнаважаны пінскага РАУС катаваў пры допыце падазронага. Затрыманага жыхара пінскага раёна, які скраў магнітолу з легкавой машыны бацькі міліцыянта даставілі ў будынак Пінскага РАУС.
29.01.2008 Сяргея Парсюкевіча збілі ў турме на Акрэсціна
Учора з мінскай турмы на Акрэсціна выйшаў на волю віцебскі прадпрымальнік Сяргея Парсюкевіч, які быў арыштаваны за ўдзел у акцыі 10 студзеня. Ён распавёў, што ў мінулы панядзелак у турме яго збіў супрацоўнік міліцыі. Судова-медыцынскай экспертызай засведчана, што ў Сяргея Парсюкевіча ёсць сінякі ды раны на целе. Па словах пацярпелага, на шыі былі яшчэ сляды таго, што яго душылі, але за тыдзень яны сышлі.
28.11.2007 Пракуратура лічыць ужываньне кайданкаў у дачыненьні да хворага арыштаванага Сяргея Клюева абаснаваным
Моладзевы актывіст Сяргей Клюеў атрымаў адказ з пракуратуры Савецкага раёну сталіцы на сваю скаргу, у якой прасіў правесьці пракурорскую праверку па факце таго, што падчас знаходжаньня ў інфекцыйным шпіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў прыкавалі яго кайданкамі да ложка на ўсю ноч.









