Навіны на тэму: Орша
13.08.2008 Орша: Кандыдат ад улады дае перадвыбарныя абяцанні
Як адзначаюць незалежныя назіральнікі, у СМІ Аршанскага рэгіёна вядзецца актыўная датэрміновая агітацыя за асобных патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
31.07.2008 Орша: у дзяржаўных СМІ набірае сілу прыхаваная агітацыя
У Аршанскім рэгіёне ў дзяржаўных СМІ набірае сілу прыхаваная агітацыя за прэтэндэнтаў у кандыдаты ад дзеючай улады. Так, за апошнія дні ў мясцовай "Аршанскай газеце" апублікаваныя два артыкулы дэпутата ПП НС Уладзіміра Жвікова. Аўтар асабліва падкрэслівае значную ролю начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Жарэла ў развіцці Аршанскага чыгуначнага вузла. Нагадаем, Уладзімір Жарэла зарэгістраваў ініцыятыўную групу па Аршанскай гарадской акрузе № 26.
28.07.2008 На Аршаншчыне вядомыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў
Па Аршанскай-Гарадской акрузе № 26 зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы сябра АГП настаўніка Уладзіміра Юржыца і беспартыйнага начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Жарэла. Абедзьве групы налічваюць па 50 чалавек.
22.07.2008 Орша: Сябра Партыі БНФ Ганна Леўчанкова падала ў акруговую камісію спіс ініцыятыўнай групы
На Аршаншчыне пачаўся працэс вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў НС РБ. 21 ліпеня ў акруговую камісію № 27 спіс ініцыятыўнай групы перадала сябра Партыі БНФ Ганна Леўчанкова. У складзе групы 30 чалавек, якія прадстаўляюць Партыі БНФ, АГП, ПКБ. Ёсьць і беспартыйныя ўдзельнікі. Група ўлічаная ў журнале пад нумарам 1. На працягу 5 дзён акруговая камісія павінна прыняць рашэньне аб яе рэгістрацыі.
21.07.2008 Орша: у кіраўніцтва акруговай камісіі абраны чыноўнік, які ўжо парушаў выбарчае заканадаўства
16 ліпеня адбылося паседжаньне выбарчай камісіі Аршанскай гарадской акругі па выбарах у Палату Прадстаўнікоў НС РБ. На паседжаньні былі разгледжаныя арганізацыйныя пытаньні. Старшынёй камісіі абраная Наталля Захаранкава, якая з'яўляецца кіраўніком справамі Аршанскага гарвыканкама. Яе намеснікам стаў начальнік аддзела фізкультуры і спорту Аршанскага гарвыканкама Алег Казлоў.
17.07.2008 Прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў у камісіях няма, а грамадскасьць на паседжаньне не дапусьцілі
Ні адзін прадстаўнік апазіцыйных палітычных партыяў ня ўключаны ў склад акруговых камісій па выбарах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па Аршанскім рэгіёне (выбарчыя акругі № 26 і 27).
10.07.2008 У Воршы з'явіліся інфармацыйныя матэрыялы з заклікам да байкоту выбараў
У Воршы на цэнтральных вуліцах з'явіліся ўлёткі, што заклікаюць да байкоту маючых адбыцца выбараў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу. Як вядома, з палітычных сілаў у сучаснай Беларусі ідэю байкоту выбараў падтрымлівае толькі Кансерватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Астатнія палітычныя партыі ідэю байкоту не падзяляюць.
09.07.2008 У Аршанскім рэгіёне прадстаўнікі апазіцыйных партыяў вылучаюцца ў акруговыя камісіі шляхам збору подпісаў
На паседжаньні Аршанскай рэгіянальнай Рады кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў былі падведзеныя вынікі вылучэньня кандыдатаў у склад акруговых камісіяў шляхам збору подпісаў па выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Паводле нормаў Выбарчага Кодэксу для вылучэньня грамадзяніна неабходна сабраць не меньш за 100 подпісаў.
02.07.2008 Ад Віцебскай вобласьці ў парламенце стане на два дэпутаты меньш
У газэце "Савецкая Беларусь" (№ 117 ад 26.06.2008 г.) была апублікавана пастанова Цэнтравыбаркаму № 16 ад 25 чэрвеня гэтага года "Аб стварэньні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня" з адпаведным дадаткам межаў выбарчых акругаў.











