Навіны на тэму: пенсіянеры
30.07.2008 Пенсіянеры засталіся без сваёй арганізацыі
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу заснавальнікаў грамадскага аб’яднання пенсіянераў да Міністэрства юстыцыі на адмову ў рэгістрацыі. Гэта была другая спроба атрымаць юрыдычны статус сябрамі арганізацыі, якая ставіць сваёй мэтай абарону сацыяльных правоў сталых людзей.
05.03.2008 12 сакавіка ў Мінску павінен адбыцца суд над пенсіянерам Віктарам Ракусевічам, якога абвінавачваюць у пагрозах прэзідэнту.
Абвінавачаны адмаўляе сваю віну, спасылаючыся на невядомага злачынцу і на сваю прыхільнасць да дзеючай улады.
22.08.2007 Мытня дае “дабро” вашай перапісцы
Апошнім часам службовая карэспандэнцыя з-за мяжы, якая прыходзіць на адрас віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека Алеся Бяляцкага стала пазначацца пэўнага роду пячаткамі: "Прад'явіць на мытны догляд" і "Выпуск дазволены. Мінская рэгіянальная мытня". Такі пільны нагляд за перапіскай спадара Бяляцкага невыпадковы, паколькі ў краіне створана зручная сістэма кантролю за прыватнай поштай актыўных грамадскіх дзеячаў, праваабаронцаў, палітыкаў.










