Навіны на тэму: правы асуджаных
17.07.2008 Вязьні пагражаюць самагубствам
Вязьні бабруйскай папраўчай калёніі паведамілі ў рэдакцыю газэты “Вечерний Бобруйск», што некалькі дзесяткаў чалавек вырашылі скончыць жыцьцё самагубствам. Паводле інфармацыі асуджаных акцыю суіцыду прызначылі на 15 гадзінаў.
08.02.2008 «Больш небясьпечныя за апазыцыю»
Група жанчынаў — сваячак асуджаных, а таксама нязгодных з рашэньнямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах, што нават спрабавалі шукаць праўды з дапамогай прэзыдэнта Расеі, — зладзілі прэс-канфэрэнцыю.
30.11.2007 Маці журналіста Вольга Завадзкая паўтарае, што віны Ігнатовіча ў выкраданьні яе сына ў судзе не даказалі.
Былы міліцыянт Валер Ігнатовіч, якога суд прызнаў вінаватым у выкраданьні журналіста ОРТ Зьмітра Завадзкага, зьвярнуўся зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Валер Ігнатовіч зноў заяўляе пра сваю невінаватасьць і патрабуе апраўданьня.
03.11.2007 З Акрэсьціна - у шпіталь
Валянцін Сакалоўскі, якога ўчора арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у сьвяткаваньні Гэлаўін у Менску, знаходзіцца ў 11 клінічным шпіталі.
04.09.2007 Другі тыдзень доўжыцца галадоўка асуджанага Мікалая Костышава, які ўтрымліваецца ў калёніі №1 у Менску.
Пра пачатак галадоўкі Костышава былі паінфармаваныя ініцыятары стварэньня Беларускага камітэту абароны правоў зьняволеных "Над бар`ерам" праз аднаго зь ягоных сваякоў.
28.08.2007 Тацяне Севярынец не дазволілі сустрэцца з сынам
Сёньня Тацяне Севярынец – маці асуджанага ў Берасьці на 15 сутак палітыка Паўла Севярынца – не далі дазволу на сустрэчу з сынам.
27.08.2007 Павал Севярынец будзе слухаць радыё ў ізалятары часовага затрыманьня
27 жніўня начальнік упраўленьня міліцыі Ленінскага раёну Берасьця Юрый Карпінчык згадзіўся перадаць у камэру Паўла Севярынца кароткахвалевы радыёпрымач. Нагадаем, такое права пакараныя адміністратыўным арыштам маюць згодна з часткай 3 артыкула 18.7 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу РБ.
19.07.2007 Тыдзень пад знакам Змітра Дашкевіча
20 ліпеня Змітру Дашкевічу - лідэру Маладога Фронту і непахіснаму моладзеваму актывісту спаўняецца 26 год. Нагадаем, што асуджаны 1 лістапада 2006 года на паўтара гады пазбаўлення свабоды, Зміцер адбывае пакараньне у калоніі агульнага рэжыму ў Шклове. Арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала моладзевага актывіста вязнем сумлення.
11.07.2007 Спэцкамэндатура ўзмацняе ціск на Артура Фінькевіча
Начальнік Магілёўскай спэцкамэндатуры падпалкоўнік Аляксандар Ламаза нагадаў Артуру Фінькевічу пра тое, што на яго як злоснага парушальніка рэжыму могуць завесьці крымінальную справу і зьмяніць месца адбываньня пакараньня.
09.07.2007 Пракуратура выявіла парушэньні правоў асуджаных
У часе праверак пракуратурай Берасьцейскай вобласьці ў папраўчых калёніях і ізалятарах часовага ўтрыманьня у Баранавіцкім раёне былі выяўленыя шматлікія факты, калі кіраўнікі прадпрыемстваў скасоўвалі працоўныя дамовы з асуджанымі на папраўчыя работы, не папярэдзіўшы пра гэта адміністрацыю папраўчых установаў. Акрамя таго, нясвоечасова пералічаліся грошы, якія зараблялі асуджаныя.











