Навіны на тэму: Сацыяльны марш
07.12.2007 Правакатары бойкі на “Сацыяльным маршы” не устаноўленыя
Начальнік Савецкага РУУС Мінска падпалкоўнік Сінякевіч паведаміў прадстаўніку Беларускага Хельсінкскага Камітэта, што “калі арганізатары не ў стане былі забяспечыць парадак, значыцца не трэба праводзіць такія акцыі”.
05.11.2007 Ад забаронаў улада перайшла да правакацый
Арганізатары Сацыяльнага маршу падвялі вынікі акцыі, якая адбылася 4 лістапада.
05.11.2007 Зміцер Бародка: «Міліцыянты прыйшлі да мяне дамоў раніцай 4 лістапада»
Напярэдадні Сацыяльнага маршу, як і перад кожнай масавай акцыяй апазіцыі, супрацоўнікі міліцыі блакавалі выезд у Менск актывістаў апазіцыі з рэгіёнаў.
03.11.2007 Затрымана Наста Азарка
Дзяўчыну затрымалі ў момант, калі яна спрабавала злавіць папутку на Менск. Яшчэ з раніцы яе затрымлівалі непасрэдна ў самім горадзе, пасля чаго даставілі ў Нясьвіскі РАУС, дзе яна прабыла з гадзіну, потым яе пасадзілі ў патрульную машыну ды пачалі вазіць па горадзе. У пэўны момант міліцыянтам захацелася набыць цыгарэтаў – яны выйшлі з машыны, гэтым скарысталася Наста – зьбегла праз адчыненае вакно (дзьверы былі зачыненыя). Пасля уцёкаў яна паспела дайсьці да чыгуначнага пераезду дзе яе й затрымалі...
02.11.2007 Затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч
Хлопец разам са сваім сябрам Зьмітром Кавалгіным распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы да акцыі 4 лістапада. Пасьля затрыманьня іх адвезьлі ў УУС мэтрапалітэну. Сёньня ж у Доме правасудзьдзя мусіць адбыцца суд.
30.10.2007 Вацлава Арэшку затрымалі з улёткамі пра Сацыяльны марш
Сёньня з улёткамі пра Сацыяльны марш быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Вацлаў Арэшка. Яго павезьлі ў аддзел унутраных справаў Цэнтральнага раёну. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня аргкамітэту Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў.
09.10.2007 "Товарищ" заклікае сваіх чытачоў напісаць скаргі
Сёньня галоўны рэдактар грамадзка-палітычнай левай газэты 'Товарищ' Сяргей Вазьняк праз інтэрнэт-рэсурсы зьвярнуўся з адкрытым лістом да чытачоў выданьня і супрацоўнікаў міліцыі ў Менску і Жлобіне.
01.10.2007 Сьветлагорскія актывісты абскарджваюць дзеяньні міліцыі і КДБ
Актывісты падалі скаргу ў мясцовую пракуратуру. Гэты дакумент стаў рэакцыяй на ператрус кватэраў грамадзян, якія выступаюць супраць адмены льгот.
01.10.2007 У Салігоску адбыўся суд над Аляксандрам Цацурам
1 кастрычніка Салігорскі суд разглядаў адміністратыўную справу сябра аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальнікаў" Аляксандра Цацуры, абвінавачанага па арт. 23.34 КаАП у парушэньні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня.
27.09.2007 Міліцыя палюе на апошні нумар “Товарища”
Сёння раніцай з офісу рэдакцыі недзяржаўнай газеты “Товарищ” міліцыянты забралі каля 10 тысяч асобнікаў апошняга нумару выдання, які быў прысвечаны запланаванай на 30 верасня грамадзянскай акцыі – Сацыяльнаму маршу.
26.09.2007 Актывістам у Барані адмовілі ў правядзеньні пікету
Мясцовыя ўлады Барані (Аршанскі раён) адмовілі ў правядзеньні пікету, прымеркаванага да Сацыяльнага маршу.
18.09.2007 Азарка пісьмова дала «дабро» на зьнішчэньне налепак
Затрыманая 16 верасьня ў Нясьвіжы моладзевая актывістка Наста Азарка была выкліканая ў мясцовае РУУС, дзе падпісала дакумент на зьнішчэньне канфіскаваных у яе налепак.
28.08.2007 Моладзь далучаецца да Эўрапейскага маршу
Дэмакратычныя моладзевыя арганізацыі Беларусі падтрымліваюць ідэю правядзеньня Эўрапейскага Маршу й возьмуць у ім самы актыўны ўдзел. Пра гэта было заяўлена сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася ў сядзібе Партыі БНФ. Асноўнымі ў часе маршу будуць лёзунгі аб эўрапейскім выбары Беларусі й памкненьні краіны далучыцца да цывілізаванай сямьі эўрапейскіх народаў. Але ня толькі.
20.08.2007 У Менску прайшоў “Сацыяльны форум”
У менскай штаб-кватэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі 19 жніўня прайшоў “Сацыяльны форум”. Прадстаўнікі прадпрымальніцкіх, моладзевых арганізацыяў, чарнобыльцаў, дэпутатаў мясцовых саветаў і праваабаронцаў шукалі агульныя падыходы да вырашэньня праблемаў, зьвязаных з парушэньнем уладамі правоў чалавека.
16.08.2007 За расклейку ўлётак у Менску затрымалі трох моладзевых актывістаў
19-гадовага Паўла Вінаградава і дзьвюх яго непаўналетніх сябровак затрымалі на менскім праспэкце Незалежнасьці. Міліцыянты знайшлі ў іх некалькі ўлётак з надпісам “Прыйшоў наш час. Эўрапейскі марш”.











