Навіны на тэму: выбух 4 ліпеня
06.10.2008 Затрыманы падазраваны ў дачыненьні да выбуху 4 ліпеня
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у дачыненьні да выбуху 4 ліпеня ў Менску. Гэта 21-гадовы Аляксандр Корык, які да нядаўняга часу працаваў у кампаніі "Уладпрадімпарт".
03.10.2008 Пагалоўная дактыласкапія ўсіх беларусаў?
З усіх рэгіёнаў Беларусі да праваабаронцаў даходзіць інфармацыя, што праваахоўныя органы пад шыльдаю пошуку злачынцы, які зьдзейсьніў выбух у Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня, займаюцца пагалоўнай дактыласкапіяй мужчын. Пры чым, супрацоўнікі міліцыі ўступілі ў хаўрус з мясцовымі ваенкаматамі і паставілі гэтую справу на канвеер.
17.09.2008 Як кругі на вадзе…
Як кругі на вадзе пасьля кінутага каменя разыходзяцца па Беларусі апытаньні і допыты грамадзян у дачыненьні да выбуху ў Менску 4 ліпеня. Палітыкі, актывісты моладзевых рухаў, журналісты, вайскоўцы і хімікі… Лік сёньня йдзе на тысячы апытаных грамадзян.
16.09.2008 Актывістаў "Руху За Свабоду" апытваюць у сувязі з выбухам
Раніцай 16 верасня міліцыянты прыйшлі да актывіста Руху “За Свабоду” Ігара Салаўя з Пінска, а таксама патэлефанавалі Аляксандру Рамановічу, каардынатару Руха, з просьбай тэрмінова сустрэцца па справе выбуху ў Мінску 3 ліпеня.
15.09.2008 КДБ правярае супрацоўнікаў Інстытута Гісторыі
У другой палове жніўня і на пачатку верасня супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі праводзілі “добраахвотнае апытанне” навукоўцаў Інстытута Гісторыі Акадэміі Навук Беларусі ў сувязі з выбухам, што адбыўся 4 ліпеня ў Мінску. “Апытанне” праводзілася ў працоўны час. КДБісты выкарыстоўвалі працоўныя памяшканні інстытута, займаючы працоўныя месцы навукоўцаў. Тым, хто адмовіўся ад удзелу ў гэтых мерапрыемствах, пагражаюць звальненнем.
11.09.2008 Праваабаронца Уладзімер Лабковіч апытаны ў якасьці сьведкі па справе выбуху ў Менску
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУСа Менску сёньня распытвалі праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча наконт выбуху ў Менску 4 ліпеня. На гутарку Лабковіча выклікаў афіцыйнай позвай намеснік крымінальнага вышуку Ленінскага РУУСа Барабанаў А.С.
11.09.2008 Берасце: Берасцейскія актывісты даюць тлумачэнні па справе аб выбуху ў Менску
З пачатку тыдня берасцейскія актывісты даюць тлумачэнні супрацоўнікам праваахоўных органаў. Міліцыянтаў цікавіць, дзе пэўныя асобы знаходзіліся 3-4 ліпеня, калі ў Менску адбыўся выбух, і хто можа гэта падцвердзіць.
09.09.2008 Андрэя Бастунца апыталі па справе аб выбуху
¬Намесніка старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», юрыста Андрэя Бастунца апыталі па справе аб выбуху 4 ліпеня ў Мінску. Як паведаміў А. Бастунец прэс-службе БАЖ, 7 верасня, у нядзелю, яму патэлефанавалі на хатні нумар з Ленінскага РУУС Мінска і запрасілі прыйсці адказаць на пытанні, датычныя справы аб выбуху 4 ліпеня ў Мінску. Па словах юрыста, ён не стаў настойваць на павестцы і пагадзіўся з’явіцца ў міліцыю ў прызначаны час 8 верасня.
04.09.2008 Правабаронца Аляксей Колчын таксама апытаны па справе “Выбуху 4 ліпеня”
Праваабаронца Аляксей Колчын быў апытаны 3 верасня ва Ўпраўленьні унутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму. Нягледзячы на тое, што А.Колчын быў выкліканы ў якасьці сьведкі для допыту, старэйшы опэрупаўнаважаны па асабліва важных справах падпалкоўнік міліцыі А.Бабкоў вырашыў абмежавацца толькі апытаньнем.
27.08.2008 Па справе аб выбуху дапытваюць лідэраў БХД
На працягу апошніх пяці дзён па справе выбуху ўноч з 3 на 4 ліпеня супрацоўнікі крымінальнага вышуку цікавіліся лідэрамі аргкамітэту па стварэньні БХД Аляксеем Шэінам і Дзянісам Садоўскім, а таксама іншымі сябрамі аргкамітэту.
27.08.2008 Хрысціянскіх дэмакратаў дапыталі па справе аб выбуху
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку дапыталі лідэраў аргкамітэту па стварэнню грамадзкага аб'яднання «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) па справе аб выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня.
20.08.2008 Па справе аб выбуху ў Менску дапыталі рэдактара газеты «Антэна»
Галоўнага рэдактара папулярнай газеты «Антэна» Сяргея Маліноўскага дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб менскіх выбухах. У аўторак, 19 жніўня, Сяргей Маліноўскі сустрэўся са следчым.
19.08.2008 Міліцыя сваю віну прызнала
Адвакат праваабронцы, выконваючага абавязкі старшыні Моладзі БНФ Ільлі Богдана атрымаў адказ з Галоўнага упраўленьня унутраных справаў Менгарвыканкаму на сваю скаргу, у якой прасіў правесьці праверку і прыцягнуць да адказнасьці віноўных у незаконным утрыманьні актывіста ў пастарунку.
16.08.2008 Міліцыянты наведаліся да Меляшкевіча
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведаліся сёння да актывіста Руху “За Свабоду”, сябра акруговай выбарчай камісіі Юрася Меляшкевіча. Яны забралі яго ў аддзяленне Маскоўскага РАУС, дзе апыталі наконт выбуху 3 ліпеня і ўзялі адбіткі пальцаў і аналіз сліны. Актывіст лічыць падобныя дзеянні ціскам ўлады напярэдадні выбараў.
14.08.2008 Баранавічы: “Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў?”
“Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў супрацоўнікам міліцыі, каб яны пакінулі цябе ў спакоі?” – разважае жыхар Баранавіч Віктар Мезяк. У першы раз з такім патрабаваннем да грамадскага актывіста, сябра Сойма Партыі БНФ, звярнуўся ўчастковы. Віктар, як законапаслухмяны грамадзянін, здаў сліну і зрабіў адбіткі пальцаў. Але тут зноў пачаліся тэлефанаванні ад нейкіх людзей, якія прадстаўляліся следчымі. Ім таксама трэба была сліна і адбіткі. “Кожнаму прыходзіцца тлумачыць, што я ўсё здаў, – гаворыць Віктар. – Складваецца ўражанне, што гэта мэтанакіраваная акцыя, каб чалавек не адчуваў сябе спакойна”. Апошняе такое тэлефанаванне Мезяку было 12 жніўня ў 23.00.











