Навіны на тэму: ЗБС
26.06.2007 Намесьніка старшыні Партыі БНФ папярэдзілі аб крымінальнай адказнасьці
У пятніцу намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч атрымаў зь менскай гарадзкой пракуратуры афіцыйнае папярэджаньне аб «недапушчальнасьці парушэньня закону». Гэтае папярэджаньне пракурорскія работнікі спрабавалі ўручыць Міхалевічу яшчэ ў мінулую сераду, але палітык адмовіўся яго браць, бо там было напісана па-расейску, а Міхалевіч заявіў, што не разумее напісанага. Наступны дакумэнт быў напісаны ўжо па-беларуску.
20.06.2007 Пракуратура працягвае запалохваць актыўную моладзь
Сёньня раніцай супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным затрымалі каля сваіх дамоў і даставілі ў Менскую гарадскую пракуратуру трох моладзевых актывістаў Яўгена Іванюка, Анастасію Шамарэй і Надзею Манцэвіч.
18.06.2007 Актывістаў пазбаўленага рэгістрацыі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў пачалі выклікаць у пракуратуру
Актывістаў пазбаўленага рэгістрацыі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў пачалі выклікаць у пракуратуру. Яўген Іванюк кажа, што першыя званкі пачаліся напярэдадні суду над актывістамі “Маладога фронту”. Дванаццаць чалавек мусілі наведваць пракуратуру амаль штодня цягам апошняга тыдня. Ня ўсе пагадзіліся прыйсьці бяз позвы.









