viasna on patreon

Недзяржаўная газэта “Народная Воля” наладжвае альтэрнатыўную сістэму падпіскі

2005 2005-12-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напачатку лістапада манапаліст у сфэры падпіскі на пэрыядычныя выданьні ў Беларусі прадпрыемства "Белпошта" паведаміла, што ня будзе ўключаць "Народную Волю" ў падпісны каталёг на першую палову 2006 году. Гэткія ж паведамленьні былі дасланыя амаль усім незалежным выданьням Беларусі. Рэдакцыя зьвярнулася ў Гаспадарчы суд Менску з патрабаваньнем прымусіць "Белпошту" ўключыць газэту ў падпісны каталёг. Аднак 15 сьнежня Менскі гаспадарчы суд спыніў разгляд пазову на той падставе, што гэтая справа нібыта ня можа вырашацца ў гаспадарчым судзе.

Галоўны рэдактар "Народнай Волі" Іосіф Сярэдзіч патлумачыў Радыё Свабода, што не зьбіраецца складаць рукі і газэта ўсё-роўна будзе трапляць да чытачоў: "Мы маем ліцэнзію на продаж газэты ў рэдакцыі. Таму зьвярнуліся да чытачоў: хочаце атрымаць студзеньскія нумары — пералічыце грошы ў выглядзе перадаплаты, а мы вам даставім газэту".

Больш падрабязнае тлумачэньне гэтай сістэмы будзе надрукаванае ў нумары "Народнай Волі" за 20 сьнежня.

Камэрцыйная дырэктарка незалежнага выданьня Яўгенія Церахава распавяла, што цягам апошніх месяцаў у рэдакцыю зьвярталіся многія прыхільнікі газэты, якія казалі, што гатовыя яе распаўсюджваць: "Мы ведаем, на каго нам можна абаперціся. Іншая справа, што нам цяпер цяжка знайсьці тую сыстэму дастаўкі газэтаў у іншыя рэгіёны, акрамя Менску. Нам проста не хапае часу, каб гэтыя пытаньні вырашаць. Можа, гэта будзе ня кожны дзень, можа, мы прыдумаем нейкую адрасную сыстэму. Канечне, мы ня можам дапусьціць нават такой думкі, што чалавек, які хоча атрымліваць газэту, яе не атрымае".

Альтэрнатыўную сыстэму падпіскі цягам месяца стварае і недзяржаўная газэта "Наша Ніва". Як сьведчыць яе галоўны рэдактар Андрэй Дынько, штодня ў рэдакцыю паступаюць дзясяткі прыватных ахвяраваньняў ад людзей, якія хочуць чытаць "Нашу Ніву".

Latest news

Partnership

Membership