viasna on patreon

Чыноўнікі не стрымалі сваё слова. Гарадзенскія каталікі аб’явілі галадоўку

2006 2006-12-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродна пачалася акцыя пратэсту веруючых рыма-каталіцкага прыходу Найсвяцейшай дзевы Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрдзя. З 1997 году веруючыя не могуць атрымаць дазвол на будаўніцтва касцёлу. Пад будаўніцтва быў выдзелены ўчастак, але дазвол, каб распачаць працу, веруючыя так і не атрымалі. Парафіяне неаднаразова звярталіся да ўладаў, пісалі лісты, скардзіліся, але ніякага выніку гэта не прынесла. Парафія знаходзіцца ў шматнаселеным раёне гораду і налічвае каля 5 тыс. чалавек. Зараз набажэнствы адбываюцца ў капліцы, якая змяшчае менш за 100 чалавек.

Тыдзень таму пратэстуючых і ксяндза А. Шэмета прыняў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімер Саўчанка і запэўніў, што дазвол на будаўніцтва будзе. Але абяцанне чыноўніка не было споўненае, таму зараз веруючыя вырашылі пайсці на радыкальны крок і абвесцілі галадоўку. На дадзены момант галадуе больш за 10 чалавек на чале з ксяндзом-пробашчам парафіі Аляксандрам Шэметам.

Нагадаем, што веруючыя царквы “Новае жыццё” ў Мінску змагаліся за свае правы абвесціўшы галадоўку. Галадоўка пратрывала 23 дні і стала самай масавай ў гісторыі Беларусі. Веруючыя прыпынілі акцыю, калі ўлады скасавалі рашэнні паводле якіх рэлігійная абшчына пазбавілася будынку царквы і зямлі.

Latest news

Partnership

Membership