viasna on patreon

Жлобінскі актывіст Эдуард Зелянкоў, абвінавачаны ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванага грамадзкага аб'яднаньня, пакараны штрафам ў памеры 30 базавых велічыняў

2006 2006-06-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 чэрвеня адбыўся суд над жлобінскім актывістам Эдуардам Зелянковым, актыўным ўдзельнікам выбарчых мерапрыемстваў кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. Крымінальная справа па абвінавачваньні ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" (арт.193 ч.1 КК), заведзеная на 22-гадовага навучэнца мэталургічнага тэхнікуму, - першая, якая дайшла да суду.
Актывіста затрымалі 13 сакавіка падчас напісаньня графіці "За свабоду!", "За Мілінкевіча!", "Малады фронт". Спачатку на хлопца завялі адміністратыўную справу, аднак праз нейкі час матэрыялы запатрабаваў начальнік Жлобінскага раённага аддзяленьня КДБ. Супрацоўнікі КДБ затрымалі Зелянкова на 3 сутак як падазраванага ў крымінальным злачынстве. Праз 10 сутак яны перадалі справу ў Жлобінскую пракуратуру, адтуль яна трапіла ў сьледчае аддзяленьне раённай міліцыі, а ўрэшце расьсьледаваньне правялі міліцыянты Цэнтральнага аддзелу Гомелю.
На судзе пракуратура запатрабавала для Эдварда Зелянкова год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на год і 6 месяцаў, але 30 чэрвеня суд вынес іншае рашэньне - штраф памерам 30 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства